Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Май 2016

Арганізатары "Славянскага базару ў Віцебску" замахнуцца на рэкорд для Кнігі Гінеса

3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізатары "Славянскага базару ў Віцебску" замахнуцца на рэкорд для Кнігі Гінеса. Аб гэтым паведаміў журналістам дырэктар форуму, кіраўнік Сусветнай асацыяцыі фестываляў (САФ) Аляксандр Сідарэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы вырашылі, што ў гэтым годзе ёсць сэнс замахнуцца на адзін з рэкордаў, які, магчыма, будзе занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса. Такая спроба будзе зроблена ў праграме фэсту вулічнага мастацтва, і ў бліжэйшы час мы пададзім заяўку", - сказаў Аляксандр Сідарэнка.

Ён адзначыў, што ёсць задумка арганізаваць конкурс чытальнікаў. Гэта будзе своеасаблівы марафон паэтаў, якія на працягу некалькіх гадзін будуць бесперапынна чытаць вершы. Магчыма, такі марафон зойме каля 10 гадзін. Падбіраецца пляцоўка для мерапрыемства, пачаўся прыём заявак для ўдзелу ў марафоне.

XXV Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 14 па 18 ліпеня (дадатковыя мерапрыемствы запланаваны 12-13 і 19-20 ліпеня).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі