Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Apr 2015

Арганізатары ЧЕ-2015 па мастацкай гімнастыцы абяцаюць уразіць гледачоў гала-паказам

Лідар беларускай нацыянальнай зборнай па мастацкай гімнастыцы Меліціна Станюта7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гала-паказ "Шоу зорак сусветнай гімнастыкі" пройдзе ў Мінску ў час чэмпіянату Еўропы - 2015 па мастацкай гімнастыцы. Арганізатары турніру сёння, не выдаючы сакрэтаў, запэўнілі журналістаў, што рыхтуюць праграму, якая па-сапраўднаму ўразіць гледачоў. Аб гэтым яны расказалі на прэс-канферэнцыі ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па мастацкай гімнастыцы Ірына Ляпарская нагадала, што "Шоу зорак сусветнай гімнастыкі" праводзіцца ў Мінску не першы раз. "Ад гэтага шоу ўсе гледачы атрымаюць сапраўднае задавальненне, напэўна, не меншае, чым мы - людзі, якія яго ствараюць", - сказала яна.

Ірына Ляпарская таксама расказала журналістам аб тым, што да 2020 года поўнасцю складзены графік правядзення ўсіх чэмпіянатаў Еўропы і чэмпіянатаў свету па мастацкай гімнастыцы. Шанц атрымаць права на правядзенне яшчэ аднаго топ-турніру з'явіцца ў Беларусі толькі пасля 2020 года, таму маючы адбыцца чэмпіянат Еўропы арганізатары плануюць зрабіць вельмі запамінальным. "Нашы далёкія планы - правесці чэмпіянат свету ў новым Палацы гімнастыкі, які будзе пабудаваны", - падкрэсліла галоўны трэнер беларускай каманды.

Канцэпцыя сцэнарыя правядзення чэмпіянату Еўропы - 2015 у цэлым абяцае быць вельмі цікавай, адзначыла старшыня Беларускай асацыяцыі гімнастыкі (БАГ) Алена Скрыпель. "Паколькі чэмпіянат будзе праходзіць напярэдадні святкавання 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, асацыяцыя запрашае ветэранаў паглядзець спаборніцтвы. Яны будуць асобна знаходзіцца на трыбунах, з імі будуць працаваць валанцёры. Рыхтуецца нумар-прысвячэнне 70-годдзю Перамогі", - падзялілася інфармацыяй кіраўнік БАГ.

Удзельнікі прэс-канферэнцыі заклікалі балельшчыкаў прыйсці і падтрымаць спартсменак на кантынентальным форуме. Як паведамлялася, побач з "Мінск-Арэнай" плануецца арганізацыя зоны гасціннасці. Сувенірная прадукцыя чэмпіянату будзе прадавацца ў гандлёвых аб'ектах, у Нацыянальным аэрапорце Мінск, цяпер дапрацоўваецца яе асартымент і дызайн.

XXXI чэмпіянат Еўропы па мастацкай гімнастыцы пройдзе ў "Мінск-Арэне" з 1 па 3 мая 2015 года. З улікам трансфармацыі арэны на спаборніцкую і разміначную зоны, умяшчальнасць глядзельнай залы складзе 6,5 тыс. чалавек. Білеты можна набыць у касах "Мінск-Арэны", ва ўсіх касах і на сайце кампаніі Ticketpro. Іх кошт вагаецца ад Br50 тыс. да Br110 тыс. Кошт білетаў на "Шоу зорак сусветнай гімнастыкі" складае ад Br100 тыс. да Br300 тыс. Абанемент на ўсе дні спаборніцтваў будзе каштаваць Br105-285 тыс.

Арганізатарамі чэмпіянату выступаюць Беларуская асацыяцыя гімнастыкі, Міністэрства спорту і турызму, Мінскі гарвыканкам, Нацыянальны алімпійскі камітэт, Прэзідэнцкі спартыўны клуб. Аргкамітэт па яго падрыхтоўцы і правядзенні ўзначальвае намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Наталля Качанава. Чэмпіянат Еўропы па мастацкай гімнастыцы Мінск прыме другі раз. Упершыню кантынентальны форум праходзіў таксама ў "Мінск-Арэне" ў 2011 годзе.

XXXI чэмпіянат Еўропы па мастацкай гімнастыцы

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі