У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Стд 2014

Анімацыйны цыкл "Казкі старога піяніна" ўдастоены прэміі ўрада Расіі ў галіне культуры за 2013 год

8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цыкл анімацыйных фільмаў "Казкі старога піяніна" сумеснай вытворчасці "Беларусьфільма" і студыі М.І.Р. (Расія) удастоены ганаровай прэміі ўрада Расіі ў галіне культуры за 2013 год. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі на Нацыянальнай кінастудыі.

Адукацыйны анімацыйны праект расказвае аб жыццёвым шляху музыкантаў, іх імкненнях і дасягненнях. Лёсы кампазітараў прадстаўлены ў розных анімацыйных тэхніках і мастацкіх стылістыках.

Студыя анімацыйных фільмаў Нацыянальнай кінастудыі працавала над карцінамі, прысвечанымі Роберту Шуману, Іагану Баху (рэж. Алена Пяткевіч), Сяргею Пракоф'еву (рэж. Юлія Цітова), Людвігу ван Бетховену (рэж. Уладзімір Пяткевіч). У працэсе вытворчасці знаходзіцца серыя, прысвечаная Фрэдэрыку Шапэну (рэж. Ірына Кадзюкова).

У 2013 годзе анімацыйныя фільмы цыкла "Казкі старога піяніна" тройчы былі паказаны ў Італіі: на 49-м Міжнародным фестывалі новага кіно ў Пезара (чэрвень), а таксама - у Мілане (кастрычнік) і Рыме (снежань). Музей Луўр (Францыя) уключыў фільмы цыкла ў спецыяльную праграму для паказу дзіцячай аўдыторыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску