Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Лют 2013

Амаль 500 кніг прадставяць беларускія выдаўцы на міжнароднай выстаўцы ў Вільнюсе

19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 500 кніг беларускіх выдавецтваў будзе прадстаўлена на XIV Вільнюскім міжнародным кніжным кірмашы, які пройдзе з 21 па 24 лютага. Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення выдавецкай дзейнасці і кніжнага гандлю Міністэрства інфармацыі Беларусі Алена Паўлава.

Як адзначыла Алена Паўлава, на выстаўцы ў Вільнюсе будуць прадстаўлены кнігі ўсіх дзяржаўных выдавецтваў Беларусі. Літаратурныя прэзентацыі пройдуць як на самім кірмашовым стэндзе, так і за межамі выставачнага комплексу. Так, плануецца, што 22 лютага ў бібліятэцы Вільнюскага ўніверсітэта будзе прэзентаваны альбом  "Беларусы ў фотаздымках Ісака Сербава 1911-1912 гадоў" з серыі "Энцыклапедыя рарытэтаў" выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя iмя Петруся Броўкі".

Кніжныя навінкі на беларускім стэндзе вільнюскага форуму прадставяць таксама выдавецтвы Міністэрства адукацыі. Так, "Пачатковая школа" прэзентуе новы даведнік па Беларусі на англійскай і рускай мовах. Выданне разлічана на падрастаючае пакаленне, у ім многа фотаілюстрацый і вялікі аб'ём неабходнай турысту даведачнай інфармацыі, расказалі ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі. Яшчэ адзін значны літаратурны праект "Пачатковай школы" - серыя "Гарады і гістарычныя мясціны Беларусі", у які пакуль увайшлі тры кнігі - аб Полацку, Гродне і Мінску. Выдавецтва "Адукацыя і выхаванне" прадставіць серыю кніг, прысвечаных беларускім народным традыцыям.

Акрамя таго, на стэндзе Беларусі можна будзе ўбачыць сучасныя падручнікі і навучальныя дапаможнікі, у тым ліку на электронных носьбітах, а таксама апошняе выданне кнігі  "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь".

Па традыцыі айчынныя выдаўцы перададуць у дар кнігі беларускай школе імя Францыска Скарыны ў Вільнюсе. На гэты раз навучальнай установе падораць амаль 200 выданняў. Запланаваны таксама сустрэчы з суайчыннікамі, якія пражываюць у Літве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі