Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Врс 2015

Амаль 300 работ мастакоў Беларусі прадстаўлена на першай выстаўцы ў галерэі "Дом карцін"

9 верасня, Мінск /Яўген Сакалоўскі - БЕЛТА/. Вялікая прыватная галерэя "Дом карцін" адкрылася ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ідэя аб стварэнні галерэі ўзнікла зусім нядаўна - паўгода таму, мы ішлі сямімільнымі крокамі, каб усё паспець", - сказала дырэктар галерэі "Дом карцін" Ларыса Бортнік на адкрыцці.

На першай выстаўцы галерэі прадстаўлена амаль 300 твораў 19 жывапісцаў і графікаў. Тут можна ўбачыць работы мастакоў, якія маюць званне народны мастак Беларусі. Гэта вядомыя ўсім Міхаіл Савіцкі, Леанід Шчамялёў, Вітольд Бялыніцкі-Біруля, Гаўрыла Вашчанка і іншыя.

Гаворачы аб будучых праектах, дырэктар галерэі адзначыла, што ў Мінск будуць прывезены карціны сусветных мастакоў. Ужо з 1 кастрычніка і да канца года можна ўбачыць праект "Вялікія класікі XX стагоддзя". У экспазіцыю ўвойдуць больш як 200 работ трох майстроў - Сальвадора Далі, Марка Шагала і Анры Матыса. Праект пабываў у многіх гарадах Расіі, цяпер беларусы змогуць атрымаць асалоду ад работ знакамітых мастакоў.

"У 2016 годзе нас чакаюць не менш знакамітыя майстры - Пікасо, Кандынскі, Міро. Таксама мы падтрымліваем кантакты з замежнымі галерэямі, каб шукаць цікавыя выстаўкі і ў канчатковым выніку прадстаўляць у нас у галерэі", - дадала Ларыса Бортнік.

Стваральнікі галерэі адмовіліся ад вялікіх залаў і зрабілі яе ў выглядзе невялікага лабірынта, дзе кожны пакой плаўна пераходзіць у наступны. Таксама ў "Доме карцін" можна будзе не толькі ўбачыць жывапіс, але і паглядзець дакументальныя і мастацкія фільмы пра беларускіх і сусветных мастакоў у спецыяльна абсталяванай кіназале, разлічанай на некалькі дзясяткаў чалавек. У ёй будуць праводзіцца майстар-класы, лекцыі і семінары аб мастацтве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі