У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Сак 2013

Амаль 100 удзельнікаў з пяці краін збярэ Мінскі міжнародны дзіцячы тэатральны форум

20 сакавіка, Мінск /Надзея Радзівон - БЕЛТА/. Амаль 100 удзельнікаў з пяці краін свету збярэ 25-28 сакавіка ІІ Мінскі міжнародны дзіцячы тэатральны форум "Крокі". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні культуры Мінгарвыканкама.

Будуць прадстаўлены тэатральныя школы Беларусі, Расіі, Малдовы, Літвы і Польшчы, яны пакажуць сем пастановак. Пройдзе конкурс тэатральнага майстэрства, у якім прымуць удзел шэсць спектакляў тэатральных школ сярэдняга звяна і дзіцячых тэатраў-студый, якія працуюць па сістэме тэатральных школ. Работы юных артыстаў ацэніць міжнароднае журы з вядучых тэатральных дзеячаў, а таксама журналісты і таленавітыя беларускія дзеці.

У форуме заняты і навучэнцы мінскіх школ мастацтваў. Будучыя мастакі арганізуюць у Новым драматычным тэатры выстаўку і падораць гасцям аўтарскія малюнкі, музыканты выканаюць нацыянальныя беларускія і замежныя класічныя музычныя творы. Адбудзецца практычная канферэнцыя па пытаннях развіцця тэатральнага мастацтва і круглы стол па праблемах дзіцячай педагогікі.

Мэта форуму - развіццё і захаванне нацыянальных традыцый у тэатральным мастацтве Беларусі і замежных краін, выяўленне і падтрымка таленавітых дзяцей і моладзі, абмен вопытам паміж кіраўнікамі і педагогамі, умацаванне міжнародных культурных сувязей.

Арганізатарам мерапрыемства выступае Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску