Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Mar 2016

Алімпійскі кваліфікацыйны турнір па хакеі пройдзе ў верасні ў "Мінск-Арэне"

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Алімпійскі кваліфікацыйны турнір па хакеі пройдзе ў верасні ў "Мінск-Арэне", паведаміў сёння журналістам генеральны сакратар Беларускай федэрацыі хакея Яраслаў Заўгародні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Яраслава Заўгародняга, выбар арэны для такога сур'ёзнага турніру найбольш аптымальны. "З 31 сакавіка паступяць у продаж білеты на алімпійскі кваліфікацыйны турнір, які пройдзе ў верасні ў "Мінск-Арэне". Для балельшчыкаў федэрацыя прадугледзела шэраг акцый, напрыклад, набудзь два білеты - трэці ў падарунак, і іншыя бонусы. Спадзяёмся, балельшчыкі горача падтрымаюць нашу зборную па хакеі", - падкрэсліў ён.

Арганізатары створаць, як і на сусветным форуме 2014 года ў Мінску, зону гасціннасці. Для ўсіх уладальнікаў білетаў на вераснёвы алімпійскі кваліфікацыйны хакейны турнір пройдзе рэкламная акцыя, арганізаваная сумесна з кампаніяй "Хёндэ АўтаГрад".

У ходзе прэс-канферэнцыі таксама быў прадстаўлены лагатып маючых адбыцца ў пачатку восені важных спаборніцтваў. Эмблема спалучаецца з фірменным стылем ФХБ: рух шайбы па гульнявым полі. Камбінацыя гэтага стылю з арнаментам стварае ўнікальны вобраз.

Зборная Беларусі плануе пачаць падрыхтоўку да алімпійскага адборачнага турніру ў другой дэкадзе жніўня. Каманда Дэйва Льюіса напярэдадні турніру правядзе два спарынгі са зборнай Казахстана. "Высокая цікавасць да маючага адбыцца турніру і з боку тэлебачання, кампаніі з Даніі і Славеніі ўжо выказалі сваю зацікаўленасць у трансляцыі матчаў", - адзначыў Яраслаў Заўгародні.

Алімпійскі кваліфікацыйны турнір пройдзе з 1 па 4 верасня 2016 года ў Мінску. Каманда Дэйва Льюіса аспрэчыць пуцёўку ў Пхенчхан са зборнымі Даніі (1 верасня), Польшчы (2 верасня), Славеніі (4 верасня).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі