Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Чэр 2016

Аляксандр Саванец перамог у конкурсе маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні

13 чэрвеня, Маладзечна /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнік Мінскай вобласці Аляксандр Саванец стаў уладальнікам дыплома лаўрэата I ступені нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні, а таксама прыза імя Уладзіміра Мулявіна. Цырымонія ўзнагароджання прайшла 10 чэрвеня ў час афіцыйнага адкрыцця XVI Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2016", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Саванец займаецца вакалам восем гадоў. Ён скончыў Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў, цяпер выпускнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Малады чалавек прызнаўся, што перамагчы яму дапамаглі ў першую чаргу мэтанакіраваная праца і старанная работа над сабой. "На мой погляд, конкурс мае вельмі высокі ўзровень. Для маладога артыста - гэта значная прыступка, дзякуючы якой можна рухацца наперад. Работа з аркестрам - важны этап у жыцці кожнага артыста, вельмі каштоўны вопыт. Асобная ўдзянасць Міхаілу Якаўлевічу Фінбергу, нацыянальнаму акадэмічнаму канцэртнаму аркестру за дапамогу ў падрыхтоўцы канкурсантаў", - сказаў ён.

Другое месца дасталося Ніне Жукоўскай (Мінск) і Марыне Бараноўскай (Віцебская вобласць). Уладальнікі трэцяга месца - Аляксандр Ласоўскі (Гомельская вобласць), Ксенія Бучылка (Гродзенская вобласць), Аляксандра Вітушкіна (Віцебская вобласць).

Ацэньвала канкурсантаў вопытнае журы, старшынёй якога быў мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра прафесар Міхаіл Фінберг. Ацэньваліся вакальныя даныя, чысцыня выканання, рэпертуар і яго адпаведнасць узросту выканаўцы, а таксама знешні выгляд.

Для ўдзелу ў заключным этапе конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні прыехалі прадстаўнікі кожнай вобласці і горада Мінска. Асаблівасць гэтага творчага спаборніцтва - выкананне песні беларускіх аўтараў на беларускай мове. Трэці тур конкурсу праходзіў у суправаджэнні знакамітага аркестра пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга.

Урачыстае адкрыццё XVI Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі прайшло вечарам 10 чэрвеня на сцэне летняга амфітэатра. Двухдзённая праграма фестывалю абяцае быць насычанай. У прыватнасці, запланаваны выстава твораў выяўленчага мастацтва Беларусі "Вобразы мілыя роднага краю" (з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея), паэтычная гасціная "Красуй, Беларусь", канцэрт з удзелам выканаўцаў Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя У.Мулявіна Маладзёжнага тэатра эстрады "Вясёлая сямейка", спектакль Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага "Пясняр".

Яркім завяршэннем фестывалю ў Маладзечне стане канцэрт-закрыццё "Беларусь - крыніца натхнення" з удзелам зорак эстрады. На сцэну амфітэатра выйдуць Іна Афанасьева, Ірына Дарафеева, Вікторыя Алешка, Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі, вакальная група "Чысты голас", група "Палац" і інш.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі