Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Ліп 2014

Аляксандр Рыбак хоча запусціць у Беларусі дзіцячае шоу талентаў

11 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Пераможца "Еўрабачання-2009" спявак і кампазітар Аляксандр Рыбак хоча запусціць у Беларусі дзіцячае шоу талентаў. Аб гэтым ён расказаў у размове з карэспандэнтам БЕЛТА.

Аляксандр удзяляе вялікую ўвагу рабоце з таленавітымі дзецьмі. Спявак гастраліруе па розных краінах і арганізоўвае канцэрты з дзецьмі-скрыпачамі, аб'ядноўваючы іх у аркестр. Цяпер ён загарэўся ідэяй ажыццявіць нешта падобнае і ў Беларусі.

"Спачатку я тры дні даю майстар-класы, паказваю дзецям розныя стылі - джаз, поп, класіку. А потым мы выступаем на канцэрце", - растлумачыў Аляксандр.

Запусціць музычны праект плануецца восенню, магчыма, у Віцебску. "Мы хацелі б заехаць у кожную вобласць, але пакуль вывучаем сітуацыю. Калі гаварыць аб Мінску, тут мы плануем паставіць фінальную кропку. Не выключана, што канцэрт будуць трансліраваць па тэлебачанні", - расказаў беларускі менеджар Рыбака Андрэй Гузель. З музыкантам яны супрацоўнічаюць паўгода. У планах - ажыццявіць не толькі гэты творчы праект. Ёсць шэраг ідэй наконт маючага адбыцца конкурсу "Еўрабачанне-2015".

"Дзякуючы новаму менеджару ў Беларусі ў мяне з'явілася больш работы. Рады, што ў мяне стала больш прычын прыязджаць сюды", - усміхнуўся выканаўца.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі