У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Ліп 2014

Аляксандр Рыбак прыедзе ў Віцебск на паказ мультфільма "Як прыручыць дракона 2"

 8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Віцебску 11 ліпеня адбудзецца дабрачынны паказ мультфільма "Як прыручыць дракона 2", прымеркаваны да выхаду новага кліпа Аляксандра Рыбака. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прадзюсарскім цэнтры "Гранд М'юзік".

Саўндтрэк да другой часткі папулярнага мультфільма "Як прыручыць дракона" стаў першай работай, звязанай з кіно ў кар'еры беларускага нарвежца. Гэта аказалася магчымым дзякуючы супрацоўніцтву з адной з вядучых кінакампаній у свеце - Dream Works. З прэзентацыяй новага відэа Аляксандр праехаў па ўсім свеце. І вось цяпер кліп убачаць у Беларусі.

Дабрачынны паказ пройдзе ў 10.30 у кінатэатры "Мір". Гледачамі стануць выхаванцы дзіцячых дамоў і школ-інтэрнатаў. Дзеці змогуць пагутарыць і сфатаграфавацца з музыкантам.

Пераможца "Еўрабачання-2009" агучыў галоўнага героя ў дзвюх частках нарвежскай версіі мультфільма "Як прыручыць дракона". Пасля работы над першай часткай анімацыйнай стужкі Аляксандр напісаў песню і адправіў яе ў амерыканскую кампанію Dream Works. У хуткім часе музыканту патэлефанавалі прадзюсары і сказалі, што кампазіцыя стане саўндтрэкам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс