Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Чэр 2014

Алфёраўскі фонд і НАН Беларусі заснавалі прэмію для маладых вучоных

9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Алфёраўскі фонд і Нацыянальная акадэмія навук (НАН) Беларусі заснавалі прэмію для маладых вучоных. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе НАН.

У мэтах заахвочвання беларускіх маладых вучоных (да 35 гадоў) на пасяджэнні Прэзідыума прынята рашэнне заснаваць прэмію Фонду падтрымкі адукацыі і навукі (Алфёраўскага фонду) і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за навуковыя працы і вынаходствы, якія маюць важнае значэнне для фундаментальнай і прыкладной навукі. З ініцыятывай заснавання такой прэміі для маладых вучоных выступіў нобелеўскі лаўрэат віцэ-прэзідэнт Расійскай акадэміі навук, замежны член НАН Беларусі, акадэмік РАН Жарэс Алфёраў.

Як растлумачылі ў акадэміі навук, прэмія будзе прысуджвацца за асобную навуковую працу або за сукупнасць аб'яднаных адзінай тэматыкай прац, якія выкананы ў галіне прыродазнаўчых навук па аб'яўленай Алфёраўскім фондам і НАН намінацыі. Яна будзе ўручацца штогод ад імя заснавальнікаў напярэдадні дня стварэння Нацыянальнай акадэміі навук па выніках конкурсу.

Намінацыя, па якой аб'яўляецца конкурс, будзе ўстанаўлівацца штогод і аб'яўляцца не пазней за 5 верасня конкурснага года. "На саісканне прэміі можа быць прадстаўлена праца аднаго аўтара або групы аўтараў у складзе не больш як трох чалавек. Памер прэміі складзе $2,5 тыс.", - сказалі ў прэс-службе НАН.

Права вылучэння кандыдатур на саісканне прэміі прадастаўляецца вядучым вучоным Беларусі і Расіі - прэзідэнту Алфёраўскага фонду, старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, правадзейным членам (акадэмікам), членам-карэспандэнтам і замежным членам НАН, кіраўнікам арганізацый НАН, што ажыццяўляюць навуковыя даследаванні, тэматыка якіх адпавядае аб'яўленай намінацыі, а таксама старшыні навуковага савета Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў.

Прапанова аб вылучэнні кандыдатур павінна зыходзіць ад адной асобы, а не ад групы, пры гэтым падтрымка кандыдатур іншымі асобамі не патрабуецца.

"Вучонаму, які вылучае кандыдатуры, рэкамендуецца не рабіць гэта вылучэнне публічным здабыткам і не інфармаваць вучонага, які вылучаецца", - дадалі ў НАН.

Навуковая ацэнка работ, што паступілі на конкурс, будзе рабіцца камісіяй па прысуджэнні прэміі Алфёраўскага фонду і НАН Беларусі. У склад камісіі, якая зацвярджаецца старшынёй Прэзідыума НАН па ўзгадненні з прэзідэнтам Алфёраўскага фонду, уключаюцца вучоныя ў адпаведнасці з аб'яўленай намінацыяй. Намінанты ў склад камісіі не ўключаюцца.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі