Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

1 Ліп 2018

"Александрыя збірае сяброў"-2018

У 2018 годзе Рэспубліканскае свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў") пройдзе 7-8 ліпеня. Ужо 8-ы раз тысячы гасцей прыедуць на маляўнічы бераг Дняпра ў аграгарадок Александрыя Шклоўскага раёна. Дарэчы, самае вялікае купальскае гулянне краіны праходзіць ля моста, які злучае не толькі два населеныя пункты – Александрыю і Копысь, але і дзве вобласці – Магілёўскую і Віцебскую.

У праграме купальскага свята – канцэрты, творчыя праекты, танцы, песні і абрады, пачастункі нацыянальнымі стравамі. Акрамя вялікага гала-канцэрта на галоўнай сцэне, традыцыйных маладзёжных квэстаў у пошуках "папараць-кветкi", конкурсу купальскага адзення "Купаліш і Купалінка", у рамках свята-2018 пройдуць Дні культуры Украіны з "Сарочынскім кірмашом" і відовішчным выступленнем коннага тэатра "Кіеўская Русь".

На пляцоўках у Александрыі выступяць каля паўтары тысячы артыстаў. У зорнай афішы – Сяргей Трафімаў, ВІА "Сіняя птушка", група "Блестящие", Мікалай Гнацюк, Таісія Павалій, Ціна Караль, Іва Бобул, Алег Віннік.

Акрамя таго, на "Купалле"-2018 адбудзецца прэзентацыя музычна-спартыўнага свята "Вялікая бард-рыбалка", а таксама разгорнецца маштабная выстаўка-кірмаш аграэкасядзіб з усёй краіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі