У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
II Еўрапейскія гульні ў Мінску
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Лют 2015

Альбом "Беларусь замкавая" адлюстроўвае прыгажосць і сілу Беларусі

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фотаальбом "Беларусь замкавая", які стаў уладальнікам вышэйшай узнагароды 54-га Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі", адлюстроўвае прыгажосць і сілу Беларусі. Такое меркаванне выказала на прэзентацыі выдання кіраўнік праектаў выдавецтва "Бяловагруп" Таццяна Бялова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзентацыя ўладальніка Гран-пры Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі" прайшла сёння на ХХІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы.

Паводле слоў Таццяны Бяловай, гэта выданне ўнікальнае як па інтэлектуальным напаўненні, фатаграфічным матэрыяле, так і па паліграфічным выкананні. Праект падрыхтаваны поўнасцю сіламі беларусаў.

Ідэя кнігі нарадзілася на кніжнай выстаўцы ў Літве, дзе беларускія кнігавыдаўцы азнаёміліся з праектам літоўскіх калег, які расказвае аб замках. Выдавецкі праект "Беларусь замкавая" - знакавая падзея сучаснай кніжнай культуры, якому адпавядаюць словы "ўнікальны" і "ўпершыню". Кніга дае ўяўленне пра Беларусь як пра краіну замкаў. Толькі па выніках археалагічных і натуральна-гістарычных пошукаў апошніх 50 гадоў і ў выніку абагульнення звестак у ходзе падрыхтоўкі выдання зафіксавана каля 300 такіх помнікаў.

У выданні зроблена спроба сістэматызаваць звесткі аб замках Беларусі згодна з цяперашнім станам захаванасці аб'ектаў. У аснове кнігі - спіс помнікаў, уключаных у дзяржаўную праграму "Замкі Беларусі".

У выданне ўвайшлі ўнікальныя аўтарскія фатаграфіі, картаграфічны, архіўны і музейны матэрыялы з айчынных і замежных крыніц. У фотаальбоме публікуюцца 32 рэдкія архіўныя здымкі беларускіх замкаў XIX і пачатку XX стагоддзя з аддзела бібліятэкі Вільнюскага ўніверсітэта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс