У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Кст 2013

Адзінаццаць аматарскіх тэатраў Беларусі прымуць удзел у фестывалі "Святло рампы" ў Магілёве

29 кастрычніка, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. У Магілёве 14-19 лістапада пройдзе традыцыйны адкрыты фестываль аматарскага тэатральнага мастацтва "Святло рампы", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама.

З пастаноўкамі ў сталіцу Прыдняпроўскага краю прыедуць аматарскія трупы з Оршы, Мазыра, Брэста, Жодзіна, Хоцімска і Мінска. А Магілёў прадставяць адразу 5 калектываў: народны тэатр "Валянцін" Магілёўскага гарадскога Цэнтра культуры і вольнага часу, народны яўрэйскі тэатр "Шалом" грамадскага аб'яднання "Магілёўская яўрэйская абшчына", народны тэатр "Факел" Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі "Натхненне", народны тэатр Палаца культуры вобласці і тэатр-студыя "Шостае пачуццё" Дома культуры прыватнага ўнітарнага прадпрыемства "Метыз" ГА "БелТГ".

У праграме форуму на сцэнічных пляцоўках Магілёўскага гарадскога Цэнтра культуры і вольнага часу і канцэртнай залы "Магілёў" магіляўчанам і гасцям абласнога цэнтра будуць прадстаўлены 12 разнажанравых спектакляў. А галоўнай адметнасцю фестывалю стане монаспектакль-канцэрт расійскага дзяржаўнага тэатра "Сатырыкон" імя Аркадзя Райкіна "Канстанцін Райкін. Сваім голасам" з удзелам народнага артыста Расіі, лаўрэата Дзяржаўных прэмій Расійскай Федэрацыі Канстанціна Райкіна. Мерапрыемства пройдзе ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры пры фінансавай падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва СНД.

У фармаце фестывалю адбудзецца традыцыйны конкурс аматарскіх тэатральных калектываў, па выніках якога будуць уручаны спецыяльныя дыпломы і сувеніры ў намінацыях: "Лепшы спектакль" (Гран-пры), "Лепшая мужчынская роля", "Лепшая жаночая роля", "Лепшая рэжысёрская работа".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску