Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Чэр 2013

Адрэстаўрыраваны мемарыяльны комплекс "Дальва" адкрыецца 19 чэрвеня

13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адрэстаўрыраваны мемарыяльны комплекс "Дальва" адкрыецца для наведвальнікаў 19 чэрвеня мітынгам-рэквіемам з нагоды 69-й гадавіны трагедыі спаленай вёскі. Аб гэтым сёння журналістам паведаміла старшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу "Хатынь" Ганна Кіргет, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Рэстаўрацыя комплексу пачалася яшчэ некалькі гадоў таму, і вось 19 чэрвеня ў "Дальву" на адкрыццё адноўленага комплексу прыедуць родныя адзінага выжыўшага ў тых падзеях, ганаровыя госці і непасрэдныя ўдзельнікі стварэння комплексу", - сказала Ганна Кіргет.

За час рэстаўрацыі комплексу абнавілі экспазіцыю музея, адрамантавалі галоўную скульптуру, таксама надалі новае жыццё сцяне памяці, устанавілі сімвалічныя вянкі жалю на фундаментах (вянках дамоў).

На месцы спаленай гітлераўцамі вёскі 15 ліпеня 1973 года адкрыты мемарыяльны комплекс "Дальва". Ён пабудаваны на сродкі, сабраныя ад канцэртнай дзейнасці творчых калектываў Белтэлерадыёкампаніі, ваеннаслужачых і ахвяраванняў грамадскіх арганізацый. У час пажару ў Дальве загінулі 44 чалавекі, з іх 29 дзяцей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі