Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Жнв 2014

Адразу тры выстаўкі да 100-годдзя пачатку Першай сусветнай вайны адкрыліся ў Нацыянальнай бібліятэцы

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Культурна-асветніцкі праект "Перазвон стагоддзяў" да 100-годдзя пачатку Першай сусветнай вайны адкрыўся сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў галоўным кнігасховішчы краіны.

Праект складаецца з трох тэматычных экспазіцый. Адна з іх - "Першая сусветная вайна ў літаграфіях Жана-Луі Фарэна" - створана з фондаў бібліятэкі. Літаграфіі датуюцца 1914-1917 гадамі.

Рэпрадукцыі амерыканскіх плакатаў, створаных у час баявых дзеянняў, дыскі і кнігі можна паглядзець у экспазіцыі "Першая сусветная вайна ў амерыканскім плакаце, літаратуры, кіно і музыцы".

Выстаўка "Пераклічка стагоддзяў: Першая сусветная вайна і свет сёння" прадстаўляе графічныя работы, выкананыя мастакамі і педагогамі з Беларусі, Расіі і Украіны па матывах паэтычных і празаічных твораў вядомых пісьменнікаў.

Праект падрыхтаваны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, пасольствам ЗША ў Беларусі і грамадскай арганізацыяй "Беларускі зялёны крыж". Экспазіцыі дэманструюцца на 3-м паверсе бібліятэкі да 10 верасня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі