Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Врс 2014

Адноўленую па старажытных тэхналогіях Біблію Скарыны прадставілі ў Мінску

Адноўленую па старажытных тэхналогіях Біблію Скарыны прадставілі ў Мінску3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адноўленую па старажытных тэхналогіях Біблію Францыска Скарыны прадставілі ў Мінску. Прэзентацыя адбылася ў час прэс-канферэнцыі, прысвечанай правядзенню Дня пісьменства ў Заслаўі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Унікальнае выданне - на самаробнай паперы з беларускага лёну на адноўленым па гравюрах XVI стагоддзя станку. Для вытворчасці выданняў былі адліты спецыяльныя матрыцы і формы, як некалі рабіў сам Скарына. Пакуль удалося надрукаваць усяго 7 экзэмпляраў.

Першапачаткова для кніг планаваўся скураны пераплёт, але з-за гэтага выданне магло страціць сваю аўтэнтычнасць. Таму вырашылі абраміць Біблію ў мяккі пераплёт. А каб яна глядзелася арганічна, для яе заказалі вялікі футляр, накшталт шкатулкі.

Адноўленую па старажытных тэхналогіях Біблію Скарыны прадставілі ў МінскуНекаторыя экзэмпляры нават размалявалі - вокладку праілюстраваў вядомы мастак Барыс Цітовіч. Матывы арнаменту ўзяты са скарынаўскіх кніг.

Расійскія і беларускія эксперты высока ацанілі якасць кнігі. "Біблія мала чым адрозніваецца ад арыгінала. Гэта не факсімільнае выданне, а менавіта адноўленая кніга"​​, - падкрэсліў аўтар праекта Уладзімір Ліхадзедаў.

Кошт Бібліі не раскрываецца. Набыць выданне пакуль таксама нельга. Аднак, на думку Уладзіміра Ліхадзедава, такая кніга павінна прысутнічаць у вядучых бібліятэках і музеях краіны.

Адноўленую па старажытных тэхналогіях Біблію Скарыны прадставілі ў МінскуМаштабная прэзентацыя Бібліі Францыска Скарыны, надрукаванай па старажытных тэхналогіях, пройдзе ў Заслаўі ў час Дня пісьменства. На свяце можна будзе таксама ўбачыць дзеючы друкарскі станок XVI стагоддзя і станок пачатку ХХ стагоддзя, а таксама старажытны спосаб вытворчасці паперы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі