Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Стд 2011

Адказ начальніка ўпраўлення інфармацыі - прэс-сакратара МЗС Рэспублікі Беларусь Андрэя Савіных на пытанні прадстаўнікоў СМІ ў сувязі з сітуацыяй у Тунісе

Мы ўважліва сочым за развіццём сітуацыі ў Тунісе. Пасольства Беларусі ў Лівіі знаходзіцца ў пастаянным кантакце з расійскімі консульскімі службамі, з якімі дасягнута дамоўленасць аб аказанні аператыўнай консульскай і іншай магчымай дапамогі беларускім грамадзянам, якія знаходзяцца ў Тунісе.

Беларускія дыпламаты ўстанавілі кантакт з часткай беларускіх грамадзян, што пражываюць і працуюць у Тунісе, і цяпер збіраюць інфармацыю аб іншых беларусах, якія могуць пражываць у гэтай краіне.

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь звярнулася таксама ў Міністэрства спорту і турызму з просьбай аб прадастаўленні ў тэрміновым парадку інфармацыі аб знаходжанні беларускіх турыстаў у Тунісе з мэтай аказання ім садзейнічання ў выпадку неабходнасці.

Са свайго боку рэкамендуем беларускім грамадзянам устрымацца ад паездак у Туніс без крайняй неабходнасці да поўнай нармалізацыі сітуацыі.

Мы спадзяёмся на больш хуткае спыненне насілля і аднаўленне міру і парадку ў гэтай краіне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі