Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Feb 2014

Абноўленая зала прылёту адкрылася ў Нацыянальным аэрапорце Мінск

10 лютага, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. Абноўленая зала прылёту адкрылася сёння ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры аэрапорта.

Першымі наведвальнікамі сталі пасажыры, якія прыляцелі з Масквы ў Мінск з авіякампаніяй "Аэрафлот", - у зале прылёту іх сустрэлі з кветкамі.

У прэс-цэнтры канстатавалі, што асноўная дзейнасць работнікаў аэрапорта цяпер сканцэнтравана на ўстараненні нязручнасцей, звязаных з шырокамаштабнай рэканструкцыяй аэравакзала. "У бліжэйшы час усе недахопы будуць выпраўлены", - запэўнілі ў аэрапорце, а таксама папрасілі прабачэння за часовыя нязручнасці.

Як раней паведаміў міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны, будаўнікі павінны завяршыць першы этап рэканструкцыі Нацыянальнага аэрапорта Мінск да 1 сакавіка. "Мы павінны паказаць свой твар перад чэмпіянатам свету па хакеі. Ёсць цяпер нязручнасці ў аэрапорце для пасажыраў, але дзеля таго, каб было тут прыгожа і добра, давядзецца крыху пацярпець", - упэўнены міністр.

Рэканструкцыя дзеючага аэравакзальнага комплексу прадугледжвае ў першую чаргу расшырэнне плошчы, змяненне знешняга выгляду аэравакзала, знадворнага інтэр'ера, а таксама стварэнне безбар'ернага асяроддзя. Прадугледжваецца поўная замена сістэм ацяплення, канцыяніравання, асвятлення. У час рэканструкцыі плануецца наладзіць зручнае перамяшчэнне паміж паверхамі, для гэтага будзе ўстаноўлена некалькі эскалатараў і ліфтаў, у тым ліку панарамных. Акрамя таго, будуць адкрыты гандлёвыя пункты і аб'екты грамадскага харчавання.

РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск" першы міжнародны аэрапорт Беларусі, сертыфікаваны ў адпаведнасці з міжнародным стандартам ISO 9001 комплексна па ўсіх напрамках дзейнасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі