Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Жнв 2012

Аб XVI Саміце Руху недалучэння

30-31 жніўня 2012 г. у г.Тэгеране (Іран) адбудзецца асноўная частка XVI Саміту дзяржаў - удзельніц Руху недалучэння (РН).

У мерапрыемстве прыме ўдзел беларуская дэлегацыя на чале з міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Макеем.

Асноўнай мэтай мерапрыемства стане абмеркаванне найбольш актуальных міжнародных праблем і прыняцце падагульняючага дакумента форуму.

У праект падагульняючага дакумента сустрэчы плануецца ўключэнне шэрагу прапаноў Беларусі, заснаваных на прыярытэтных задачах беларускай дэлегацыі ў ААН (аб прызнанні разнастайнасці шляхоў прагрэсіўнага развіцця, аб стварэнні глабальных партнёрстваў, аб умацаванні ўзаемадзеяння РН з сусветнымі цэнтрамі сілы, аб барацьбе з гандлем людзьмі, аб ініцыятыве аб моладзі, аб краінах з сярэднім узроўнем даходу, аб стварэнні глабальнага механізму перадачы тэхналогій новых і аднаўляльных крыніц энергіі).

У рамках саміту У.Макей выступіць на пленарным пасяджэнні і правядзе сустрэчы з кіраўнікамі шэрагу дэлегацый у мэтах абмеркавання актуальных для Беларусі пытанняў двухбаковых адносін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі