Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Ліп 2010

Аб візіце ў Рэспубліку Беларусь Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў А.Гутэрэса

28–29 ліпеня 2010 года праходзіць візіт у Рэспубліку Беларусь Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў Антоніа Гутэрэса.

Гэты візіт з'яўляецца першым за гісторыю ўзаемадзеяння Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў (УВКБ ААН) і Беларусі.
У рамках візіту запланаваны сустрэчы А.Гутэрэса з кіраўніцтвам Міністэрства замежных спраў, Міністэрства ўнутраных спраў, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.

Прадугледжваецца, што бакі абмяркуюць вынікі і перспектывы ўзаемадзеяння Беларусі і УВКБ ААН, уключаючы пашырэнне праектнай дзейнасці УВКБ ААН у Беларусі, прыцягненне УВКБ ААН да пашырэння ініцыятыў Беларусі ў сферы процідзеяння гандлю людзьмі, выкарыстанне УВКБ ААН Міжнароднага вучэбнага цэнтра ў сферы міграцыі і процідзеяння гандлю людзьмі ў Мінску для арганізацыі трэнінгаў і семінараў на нацыянальным і міжнародным узроўнях.
У ходзе візіту запланавана падпісанне Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Упраўленнем Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў аб супрацоўніцтве і прававым статусе Прадстаўніцтва УВКБ ААН і яго персаналу ў Рэспубліцы Беларусь.

Названае пагадненне створыць дадатковыя магчымасці для пашырэння дзейнасці УВКБ ААН у Беларусі і дасць магчымасць узняць на якасна новы ўзровень узаемадзеянне паміж Беларуссю і УВКБ ААН у мэтах аказання ўзаемнай падтрымкі ў пашырэнні прыярытэтаў у сферы міжнароднага гуманітарнага супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі