Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Oct 2011

Аб выступленні Беларусі ў Першым камітэце Генеральнай Асамблеі ААН

5 кастрычніка ў Нью-Ёрку ў час агульнай дыскусіі Першага камітэта Генеральнай Асамблеі ААН адбылося выступленне начальніка ўпраўлення міжнароднай бяспекі і кантролю над узбраеннямі МЗС Беларусі Уладзіміра Герасімовіча, які азнаёміў удзельнікаў пасяджэння з Заявай дзяржаў - членаў АДКБ па пытаннях міжнароднай бяспекі і раззбраення.

Заява была падрыхтавана па ініцыятыве беларускага боку, які цяпер старшынствуе ў АДКБ, і адобрана ў ходзе нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў дзяржаў - членаў АДКБ, якая прайшла ў Нью-Ёрку 26 верасня.

У дакуменце, у прыватнасці, адзначаецца прыхільнасць дзяржаў - членаў АДКБ да ўмацавання шматбаковых механізмаў раззбраення, нераспаўсюджвання і кантролю над узбраеннямі.

У ліку прыярытэтных тэм кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў АДКБ разглядаюць забеспячэнне роўнай і непадзельнай бяспекі для ўсіх дзяржаў у якасці ўмовы для далейшага руху наперад па шляху ядзернага раззбраення, умацаванне рэжымаў нераспаўсюджвання, падтрымку працэсу стварэння зон, свабодных ад ядзернай зброі і іншых відаў зброі масавага знішчэння, у розных рэгіёнах свету, праблематыку прадастаўлення і захавання гарантый бяспекі.

У Заяве падкрэсліваецца, што не менш актуальнымі пытаннямі ў рамках адпаведных міжнародных форумаў дзяржавы - члены АДКБ лічаць процідзеянне выклікам і пагрозам ваенна-палітычнага, тэрарыстычнага і крымінальнага характару, якія ўзнікаюць у інфармацыйнай прасторы, у тым ліку выпрацоўку норм паводзін у гэтай сферы, неабходнасць прыняцця эфектыўных мер у мэтах прадухілення з'яўлення новых відаў зброі масавага знішчэння і новых сістэм такой зброі, распрацоўку міжнародных мер транспарэнтнасці і ўмацавання даверу ў космасе і прадухіленне размяшчэння ў касмічнай прасторы зброі любога віду.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі