Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Чэр 2010

Аб вяртанні ў Рэспубліку Беларусь гістарычных каштоўнасцей, вывезеных з тэрыторыі краіны ў гады Другой сусветнай вайны

17 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася цырымонія перадачы Пасольствам Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі кніг, вывезеных з тэрыторыі краіны ў гады Другой сусветнай вайны.

Батанічны сад і Батанічны музей Берлін-Далем Берлінскага Свабоднага ўніверсітэта вярнулі ў Рэспубліку Беларусь каля 500 кніг і часопісаў, выдадзеных у XIX - XX стст. на лацінскай, нямецкай, французскай, рускай, беларускай і ўкраінскай мовах. Кнігі па біялогіі і батаніцы былі вывезены ў Берлін 1943 годзе, у час Другой сусветнай вайны. Першапачаткова выданні знаходзіліся ў навуковых бібліятэках Беларусі, большасць з якіх належала Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, пра што сведчаць інвентарныя штампы.

Цюбінгенскі ўніверсітэт імя Эберхарта і Карла перадаў у дар бібліятэцы рарытэтнае выданне - Гідраграфічны атлас Расійскай імперыі 1832 года. Атлас быў вывезены з разбуранай бібліятэкі Беларускага воднага камітэта ў Мінску.

У цырымоніі прынялі ўдзел прадстаўнікі культурных і навуковых колаў Беларусі і Германіі. Перад прысутнымі выступілі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь Гебхарт Вайс, намеснік міністра культуры Беларусі Тадэвуш Стружэцкі, Упаўнаважаны Прэзідыума Свабоднага ўніверсітэта г.Берліна па пытаннях каардынацыі міжнародных вучэбных праграм Вернер Фэт, дырэктар бібліятэкі і архіва Батанічнага саду і Батанічнага музея Берлін-Далем Ганс-Вальтэр Лак, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі