Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Врс 2011

Аб удзеле Міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава ў рабоце 66-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН

26 верасня ў рамках удзелу ў рабоце 66-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН кіраўнік беларускай дэлегацыі Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Мартынаў правёў шэраг мерапрыемстваў.

Пад старшынствам Беларусі прайшла нефармальная сустрэча міністраў замежных спраў дзяржаў - членаў АДКБ. Прадстаўнікі дэлегацый абмеркавалі ўзаемадзеянне бакоў у рамках Арганізацыі, а таксама шэраг пытанняў у мэтах узгаднення пазіцый дзяржаў - членаў АДКБ па пытаннях парадку дня 66-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.

Удзельнікі сустрэчы адобрылі тэкст ініцыіраванай беларускім бокам Заявы дзяржаў - членаў АДКБ па тэматыцы міжнароднай бяспекі і раззбраення на Першым камітэце 66-й сесіі ГА ААН.

С.Мартынаў у якасці каардынатара правёў другую штогадовую сустрэчу Групы сяброў, якія аб'ядналіся ў барацьбе з гандлем людзьмі. Група сяброў была створана па ініцыятыве Беларусі ў 2010 годзе. Цяпер у Групе, якая складаецца з 21 дзяржавы, прадстаўлены ўсе рэгіёны свету.

У ходзе сустрэчы адбыўся абмен меркаваннямі аб далейшых дзеяннях Групы сяброў, накіраваных на выкананне прынятага Генеральнай Асамблеяй ААН у 2010 годзе па ініцыятыве Беларусі Глабальнага плана дзеянняў па барацьбе з гандлем людзьмі. Удзельнікі сустрэчы прынялі дэкларацыю, якая будзе распаўсюджана ў якасці афіцыйнага дакумента ГА ААН.

Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства правёў таксама двухбаковыя сустрэчы са старшынёй  66-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН Насірам Абдулазізам аль-Насерам, Генеральным сакратаром АДКБ Мікалаем Бардзюжам, кіраўнікамі нацыянальных дэлегацый - міністрамі замежных спраў Бутана, Лаоса, М'янмы, Нікарагуа, Пакістана, Украіны, а таксама прадстаўніком кіраўніцтва МЗС Паўднёвага Судана.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі