Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Jun 2010

Аб удзеле беларускай дэлегацыі ў XIV Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме

па матэрыялах брыфінгу начальніка ўпраўлення інфармацыі - прэс-сакратара МЗС Андрэя Савіных, праведзенага для прадстаўнікоў СМІ 17 чэрвеня 2010 года

Беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам прэм'ер-міністра Андрэем Кабяковым прыме ўдзел у XIV Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме.

У склад беларускай дэлегацыі ўвойдуць першы намеснік міністра замежных спраў Ігар Петрышэнка, старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Ігар Войтаў і іншыя афіцыйныя асобы.

Беларуская дэлегацыя прыме ўдзел у круглым стале на тэму "Бізнес-дыялог Расія - СНД".

Запланавана выступленне Андрэя Кабякова, які праінфармуе ўдзельнікаў форуму аб развіцці інавацыйнай сістэмы Беларусі. Асаблівая ўвага ў выступленні намесніка прэм'ер-міністра будзе нададзена перспектыўным напрамкам узаемадзеяння краін СНД у галіне стварэння, заахвочвання і ўкаранення інавацый і паскарэння на гэтай аснове сацыяльна-эканамічнага развіцця краін Садружнасці.

Даведка: Пецярбургскі форум праводзіцца штогод з мэтай абмеркавання найбольш актуальных пытанняў, якія стаяць перад сусветнай супольнасцю. Традыцыйна ў Форуме прымаюць удзел прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, сусветнай бізнес-эліты, вядучых міжнародных фінансавых устаноў і дзелавых колаў з мэтай абмеркавання апошніх тэндэнцый і падзей у сусветнай эканоміцы, а таксама пытанняў, звязаных з глабальным кіраваннем і інтарэсамі нацыянальных эканомік

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі