Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Врс 2011

Аб удзеле беларускай дэлегацыі ў рабоце 187-й сесіі Выканаўчага савета ЮНЕСКА

28 верасня ў рамках удзелу дэлегацыі Рэспублікі Беларусь у рабоце 187-й сесіі Выканаўчага савета ЮНЕСКА на пленарным пасяджэнні Савета адбылося выступленне кіраўніка дэлегацыі, Старшыні Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА Уладзіміра Шчаснага.

Прадстаўнік Беларусі вітаў актыўныя намаганні Генеральнага дырэктара Арганізацыі па ўмацаванню пазіцый ЮНЕСКА на глабальным узроўні і падкрэсліў асаблівую ролю Арганізацыі ў развіцці міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне маладзёжнай палітыкі. У.Шчасны адзначыў, што важным элементам гэтай палітыкі з'яўляецца прадухіленне насілля і гандлю людзьмі.

У ходзе выступлення кіраўнік беларускай дэлегацыі абазначыў нацыянальныя прыярытэты Беларусі ў супрацоўніцтве з ЮНЕСКА. Пры гэтым ён падкрэсліў, што міжнародны вопыт у галіне прафесійна-тэхнічнай адукацыі, стварэння якасных інклюзіўных сістэм адукацыі, развіцця сістэмы кафедраў ЮНЕСКА адыгрывае вялікую ролю для ўдасканалення нацыянальных сістэм адукацыі.

У.Шчасны інфармаваў членаў Выканаўчага савета аб тым, што ў рамках Міжнароднага года хіміі ў Беларусі быў праведзены шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне цікавасці да фундаментальных навук і на развіццё інтэрактыўнага навучання. Прадстаўнік беларускай дэлегацыі адзначыў, што асаблівай падтрымкі з боку дзяржаў - членаў ЮНЕСКА заслугоўвае праграма "Памяць свету" і Сусветная лічбавая бібліятэка, якія забяспечваюць доступ да рэсурсаў бібліятэк і архіваў усяго свету, а таксама дзейнасць у рамках Праграмы "Чалавек і біясфера" ў якасці даследчай і вучэбнай платформы для ўстойлівага развіцця.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі