Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Снж 2011

Аб сумесным пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі дзяржаў - членаў АДКБ

19 снежня 2011 г. у Маскве адбылося сумеснае пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі дзяржаў - членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.

Рэспубліку Беларусь на мерапрыемстве прадстаўлялі Міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў, Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Леанід Мальцаў, Міністр абароны Юрый Жадобін.

Удзельнікі пасяджэння разгледзелі ход рэалізацыі рашэнняў папярэдняй сесіі Савета калектыўнай бяспекі (СКБ) АДКБ, а таксама дамоўленасцей, дасягнутых на нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў - членаў Арганізацыі ў Астане 12 жніўня 2011 года. У ходзе пасяджэння зацверджаны парадак дня чарговай сесіі СКБ АДКБ, якая адбудзецца ў Маскве 20 снежня 2011 года.

Бакі абмеркавалі вынікі старшынства Рэспублікі Беларусь у Арганізацыі ў 2010-2011 гадах, ход выканання мерапрыемстваў па рэалізацыі прыярытэтных напрамкаў дзейнасці Беларусі ў АДКБ, агучаных Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь на сесіі СКБ АДКБ у снежні 2010 года.

Работа, якая праводзілася пры старшынстве Рэспублікі Беларусь, дала магчымасць істотна актывізаваць дзейнасць АДКБ практычна па ўсіх напрамках узаемадзеяння. Атрымала далейшае развіццё сістэма антыкрызіснага рэагавання Арганізацыі, падрыхтавана мэтавая праграма аснашчэння Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання сучасным узбраеннем, ваеннай і спецыяльнай тэхнікай, спецыяльнымі сродкамі, пашырыўся ўдзел фарміраванняў, сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі АДКБ у сумесных мерапрыемствах аператыўнай і баявой падрыхтоўкі.

У перыяд старшынства Беларусі ў рамках АДКБ рэалізаваны практычныя крокі па ўмацаванню калектыўных асноў знешнепалітычнай дзейнасці, што прызначана садзейнічаць падтрыманню і адстойванню агульных інтарэсаў. Распрацаваны адзіны парадак рэагавання дзяржаў - членаў АДКБ на надзвычайныя сітуацыі.

Прадаўжаецца работа па арганізацыі міратворчай дзейнасці ў сумесным АДКБ - ААН фармаце, стварэнню ў АДКБ інстытута партнёрства.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі