Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Ліс 2010

Аб саміце Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе

па матэрыялах брыфінгу начальніка ўпраўлення інфармацыі - прэс-сакратара МЗС Андрэя Савіных, праведзенага для прадстаўнікоў СМІ 25 лістапада 2010 года

1-2 снежня ў Астане пройдзе Саміт Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ)

Галоўным пытаннем парадку дня стане абмен думкамі і прыняцце агульнапалітычнай дэкларацыі, у якой будзе прадстаўлены аналіз бягучай сітуацыі ў рэгіёне АБСЕ, вызначаны задачы для работы Арганізацыі на будучае.

Варта адзначыць, што сустрэчы АБСЕ ў фармаце Саміту не праводзіліся больш як 10 гадоў.

У працэсе падрыхтоўкі да гэтага мерапрыемства беларускі бок адзначаў неабходнасць адаптацыі АБСЕ да новых геапалітычных рэалій, абнаўлення яе праграмнага інструментарыя, перш за ўсё ў сферы еўрапейскай бяспекі.

Беларускі бок разлічвае, што сустрэча на вышэйшым узроўні паскорыць працэс афармлення АБСЕ ў якасці паўнацэннай міжнароднай арганізацыі з уласным статутам.

Асаблівую ўвагу беларускі бок удзяляе развіццю дзейнасці АБСЕ ў галіне эканамічнага развіцця і аховы навакольнага асяроддзя, уключаючы такія актуальныя пытанні як энергабяспека краін і рэгіёну ў цэлым, забеспячэнне сучаснага ўзроўню энергаэфектыўнасці нацыянальных эканомік і бяспечнай работы крытычнай энергетычнай інфраструктуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі