Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Aug 2010

Аб рабочым візіце міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Мартынава ў Латвію

23 жніўня адбыўся рабочы візіт міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Мартынава ў Латвійскую Рэспубліку.

У ходзе візіту адбыліся сустрэчы С.Мартынава з прэзідэнтам Латвіі Валдысам Затлерсам, прэм'ер-міністрам Валдысам Дамброўскісам, міністрам замежных спраў Айвісам Ронісам і міністрам транспарту Каспарсам Герхардсам.

Міністры замежных спраў Беларусі і Латвіі абмеркавалі ўвесь спектр пытанняў развіцця беларуска-латвійскага супрацоўніцтва як на двухбаковым узроўні, так і ў рамках міжнародных арганізацый. Прадметная ўвага была ўдзелена перспектывам узаемадзеяння паміж Рэспублікай Беларусь і ЕС, а таксама супрацоўніцтву Беларусі і Латвіі ў рамках праграмы "Усходняе партнёрства".

Пасля заканчэння перагавораў кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін падпісалі Пагадненне паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Латвійскай Рэспублікі аб спрошчаным парадку ўзаемных паездак жыхароў прыгранічных тэрыторый Рэспублікі Беларусь і Латвійскай Рэспублікі.

З прэзідэнтам Латвійскай Рэспублікі Валдысам Затлерсам міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь абмеркаваў прынцыповыя перспектывы нарошчвання беларуска-латвійскага палітычнага і эканамічнага супрацоўніцтва.

У рамках сустрэчы з прэм'ер-міністрам Латвійскай Рэспублікі Валдысам Дамброўскісам асноўная ўвага была ўдзелена разгляду шырокага кола пытанняў двухбаковага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, супрацоўніцтва ў галіне інвестыцый транспарту, транзіту, энергетыкі, вытворчай кааперацыі. Бакі таксама абмеркавалі каардынацыю дзеянняў па падрыхтоўцы запланаваных на 22-25 верасня 2010 года ў Рызе Нацыянальнай выстаўкі Рэспублікі Беларусь і V Міжнароднага Беларуска-Латвійскага інвестыцыйнага форуму "Балтыйскі рэгіён - 2010".

Развіццё ўзаемадзеяння ў сферы транспарту і транзіту стала ключавым пытаннем перагавораў С.Мартынава з міністрам транспарту Латвійскай Рэспублікі Каспарсам Герхардсам, які з'яўляецца таксама кіраўніком латвійскай часткі Беларуска-латвійскай міжурадавай камісіі па эканамічнаму і навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву. Дасягнута дамоўленасць аб актывізацыі дзейнасці камісіі, наступнае пасяджэнне якой павінна прайсці ўжо ў верасні бягучага года.

На завяршэнне свайго візіту ў Латвію С.Мартынаў наведаў Рыжскі свабодны порт, дзе сустрэўся з віцэ-мэрам Рыгі А.Шлесерсам і выканаўчым дырэктарам порта Л.Логінавым. Адбыўся прадметны дыялог, прысвечаны перспектывам рэалізацыі канкрэтных двухбаковых узаемавыгадных праектаў па перавалцы беларускіх грузаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі