Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Жнв 2010

Аб прыняцці глабальнага плана па барацьбе з гандлем людзьмі

30 ліпеня 2010 года Генеральная Асамблея ААН прыняла кансэнсусам глабальны план дзеянняў па барацьбе з гандлем людзьмі, які з'яўляецца практычнай рэалізацыяй беларускай ініцыятывы аб фарміраванні глабальнага партнёрства па барацьбе з гэтым сацыяльным злом.

Глабальны план з'яўляецца першым у гісторыі ААН дакументам такога роду па пытаннях барацьбы з гандлем людзьмі, які накіраваны, перш за ўсё, на абарону яго ахвяр. План прадугледжвае стварэнне добраахвотнага фонду дапамогі гэтым ахвярам.

Прыняцце плана з'яўляецца сведчаннем адзінай палітычнай волі дзяржаў - членаў ААН пакласці  канец гэтай сучаснай форме рабства.

Прыняты Генеральнай Асамблеяй дакумент павінен стаць дзейсным механізмам па мабілізацыі і аб'яднанню намаганняў усіх зацікаўленых для прадухілення і спынення гандлю людзьмі: дзяржаў, міжнародных арганізацый, грамадзянскай супольнасці, прыватнага сектара, СМІ - і накіраваць гэтыя намаганні ва ўзгодненыя, збалансаваныя і ўсёабдымныя рамкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі