Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Сак 2010

Аб правядзенні беларуска-французскіх кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў

28-30 сакавіка 2010 года адбыўся візіт у Францыю дэлегацыі МЗС Беларусі на чале з намеснікам міністра Валерыем Варанецкім для правядзення чарговага раўнда беларуска-французскіх кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў. Французскую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў дырэктар дэпартамента кантынентальнай Еўропы Ралан Галараг.

У ходзе кансультацый бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў двухбаковага ўзаемадзеяння, адзначылі пазітыўныя тэндэнцыі развіцця палітычнага дыялога, пэўны прагрэс у фарміраванні дагаворна-прававой базы, а таксама намецілі перспектыўныя напрамкі далейшага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў галінах узаемнага інтарэсу.

Па выніках праведзеных у МЗС Францыі перагавораў дасягнута дамоўленасць аб прадаўжэнні кантактаў на ўзроўні кіраўніцтва знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін.

У рамках візіту У.Варанецкі правёў сустрэчы з міністрам культуры і камунікацый Францыі Фрэдэрыкам Мітэранам, а таксама ў Міністэрстве эканомікі. Бакі дамовіліся аб сумесных кроках па далейшай актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва, уключаючы абмен візітамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі