Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Врс 2012

Бізнесмены больш як з 10 краін прымуць удзел у VI Міжнародным інвестыцыйным форуме ў Магілёве

11 верасня, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. У Магілёве 9 лістапада пройдзе VI Міжнародны інвестыцыйны форум. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрый Немянкоў.

Чакаецца, што ў рабоце інвестыцыйнага форуму прымуць удзел прадстаўнікі банкаў, замежных і айчынных бізнес-арганізацый, рэгіянальных і рэспубліканскіх органаў кіравання, гандлёва-прамысловых палат замежных дзяржаў. Усяго плануецца ўдзел амаль 330 чалавек больш як з 10 краін Еўропы і Азіі.

У фармаце мерапрыемства разгорне работу выстаўка-прэзентацыя прадукцыі прадпрыемстваў Магілёва і вобласці, дзе будуць прадстаўлены добра развітыя і перспектыўныя напрамкі, у якіх Магілёўшчына мае канкрэтныя перавагі: прамысловы сектар, харчовая галіна і сельскагаспадарчая вытворчасць, вытворчасць будматэрыялаў, альтэрнатыўная энергетыка і іншыя.

Перспектыўныя інвестыцыйныя праекты ва ўмовах спецыяльнага льготнага прававога рэжыму стануць галоўнай тэмай секцыі "Свабодная эканамічная зона "Магілёў" - 10 гадоў паспяховай работы". У рабоце секцыі і выстаўкі прымуць удзел прадпрыемствы-рэзідэнты СЭЗ "Магілёў". Яны шырока прадставяць сваю прадукцыю і падзеляцца станоўчым вопытам вядзення бізнесу ў рамках свабоднай эканамічнай зоны.

Удзельнікам форуму будзе прадастаўлена магчымасць правядзення перагавораў з прадстаўнікамі дзелавых колаў рэгіёну і замежных арганізацый, а таксама заключэнне дагавораў і кантрактаў у рэжыме рэальнага часу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі