Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Стд 2012

Аб чацвёртым раўндзе кансультацый з ЕАСГ аб свабодным гандлі

16 - 19 студзеня 2012 г. у горадзе Казані (Расійская Федэрацыя) праходзіць чацвёрты раўнд кансультацый Адзінай перагаворнай дэлегацыі Мытнага саюза з Еўрапейскай асацыяцыяй свабоднага гандлю па праекту Пагаднення аб свабодным гандлі паміж Рэспублікай Беларусь, Рэспублікай Казахстан, Расійскай Федэрацыяй і ЕАСГ.

C беларускага боку ў мерапрыемстве ўдзельнічаюць прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў, Міністэрства эканомікі, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства працы, Дзяржаўнага мытнага камітэта, Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Парадак дня кансультацый уключае шырокае кола пытанняў, у тым ліку ўмовы гандлю прамысловымі і сельскагаспадарчымі таварамі, гандлёвыя і мытныя працэдуры, санітарныя і фітасанітарныя меры, меры гандлёвай абароны, гандаль паслугамі і інвестыцыі, дзяржаўныя закупкі, правы інтэлектуальнай уласнасці, а таксама комплекс пытанняў, звязаных з гандлем і ўстойлівым развіццём (працоўныя стандарты, пытанні навакольнага асяроддзя).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі