У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Фота | Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад"-2016

Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад"-2016

Мінскі міжнародны кінафестываль
11 Ліс 2016

Зорныя рэжысёры і акцёры, інтрыгуючыя сустрэчы, аншлагі ў сталічных кінатэатрах і, як заўсёды, толькі лепшыя навінкі беларускай і сусветнай cinema індустрыі. Менавіта такім, насычаным і запамінальным, увайшоў у гісторыю Года культуры галоўны кінафорум Беларусі – ММКФ "Лістапад", які адбыўся 4-11 лістапада. Дэвіз цяперашняга, ужо 23-га "Лістапада" – "Насустрач натхненню".

На працягу тыдня практычна суткі напралёт міжнароднае журы, якое ўзначаліў намінант на "Оскар-2015" вядомы грузінскі рэжысёр Заза Урушадзэ, вядучыя крытыкі і, зразумела, госці фестывалю – каля 20 тысяч гледачоў – глядзелі лепшае сусветнае кіно, адкрывалі новыя імёны, сустракаліся з акцёрамі і рэжысёрамі, дыскутавалі і выносілі сваю ацэнку фільмам-удзельнікам "Лiстапада"-2016.

ММКФ і на гэты раз прадэманстраваў, што ўжо трывала ўваходзіць у спіс вядучых еўрапейскіх кінафорумаў. У маштабную праграму "Лістапада"-2016 увайшлі 160 карцін з 52 краін: гучныя сусветныя прэм'еры, ігравыя і дакументальныя стужкі, нацыянальныя рэтраспектывы, пазаконкурсныя паказы, а таксама дэбютныя работы маладых фільммейкераў, паказаныя ў рамках пятага па ліку ў гісторыі мінскага форуму конкурсу нацыянальнага кіно.       
 
Яшчэ адным яркім акцэнтам стаў конкурс дзіцячага і юнацкага кіно "Лiстападзiк"-2016, які ўпершыню выйшаў за рамкі прывычнай тэматыкі, прадставіўшы нараўне з прыгодніцкімі і школьнымі гісторыямі карціны аб праблемах дзяцей у сучасным свеце. Лепшай стужкай гэтага года прызнаны фільм "Мікроб і Бензін" французскага рэжысёра Мішэля Гандры, які ў 2004-м годзе атрымаў прэмію "Оскар" за сцэнарый да рамантычнай драмы "Вечнае ззянне чыстага розуму".

На заканчэнне 23-га па ліку "Лiстапада" адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця, на якой па традыцыі адбылося ўшаноўванне пераможцаў і ўладальнікаў спецыяльных узнагарод фестывалю. Пачэсныя госці і міжнароднае журы на чале з рэжысёрам Заза Урушадзэ аб'явілі імёны галоўных герояў мінскай кінавосені-2016 – уладальнікаў "Золата", "Серабра" і "Бронзы" міжнароднага форуму "Лiстапад".

Такім чынам, у 2016 годзе Гран-пры "Золата Лістапада" заваявала драма "Лілі Лейн" (рэжысёр Бенедэк (Бенс) Флігаўф). Гран-пры конкурсу дакументальнага кіно атрымала вучаніца мэтра польскага кіно Анджэя Вайды – рэжысёр Ганна Замецка за фільм "Прычасць". Прыз "Серабро Лiстапада" ў намінацыі "Фільм як з'ява мастацтва" дастаўся фільму "Мімозы" (рэжысёр – Алівер Лакс), а бронзу "Лiстапада" журы прысудзіла балгарска-грэчаскай "Славе" (рэжысёры – Крысціна Грозева, Петар Вылчанаў).

На фота: кыргызскі рэжысёр Дастан Жапар уулу атрымлівае спецыяльны прыз Выканаўчага камітэта СНД "Кіно без межаў" за фільм "Завяшчанне бацькі"
Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад"-2016
Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад"-2016
Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад"-2016
Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад"-2016
Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад"-2016
1 2 3 4 5      Наступная