У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Фота | XXII Дзень беларускага пісьменства ў Шчучыне

XXII Дзень беларускага пісьменства ў Шчучыне

XXII Дзень беларускага пісьменства ў Шчучыне
7 Врс 2015

У першыя выхадныя верасня літаратурная сталіца Беларусі 2015 года – старажытны горад Шчучын – прымаў свята нацыянальнага слова, гісторыі і культуры. Гэты Дзень беларускага пісьменства стаў зыходным пунктам у падрыхтоўцы да знамянальнай даты – 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, пачатак якому паклаў "бацька" першай друкаванай Бібліі на ўсходнеславянскіх землях, знакаміты беларускі асветнік Францыск Скарына

У рамках Дня беларускага пісьменства па ўсім горадзе разгарнуліся святочныя мерапрыемствы: міжнародны круглы стол "Сугучча: літаратурны працэс і інфармацыйнае грамадства", навукова-практычная канферэнцыя "Шчучынскія чытанні", конкурс чытальнікаў "Жывая класіка", прэзентацыі кніг і выставачных праектаў, дэманстрацыі літаратурных навінак і медыявыданняў, творчыя сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі і артыстамі…

Удзельнікамі і ганаровымі гасцямі свята сталі сучасныя пісьменнікі з 15 краін – Арменіі, Казахстана, Расіі, Сербіі, Таджыкістана, Узбекістана, Украіны… У гэтым годзе ўпершыню адбылася цырымонія ўручэння Нацыянальнай літаратурнай прэміі шасці выдатным беларускім літаратарам, сярод якіх як ужо вопытныя, так і маладыя таленавітыя аўтары – празаікі, паэты, драматургі…

Самыя запамінальныя эпізоды Дня беларускага пісьменства – у нашым фотарэпартажы…

XXII Дзень беларускага пісьменства ў Шчучыне
Урачыстае адкрыццё Дня беларускага пісьменства ў Шчучыне
Урачыстае адкрыццё Дня беларускага пісьменства ў Шчучыне
Урачыстае адкрыццё Дня беларускага пісьменства ў Шчучыне
Цырымонія ўручэння першай Нацыянальнай літаратурнай прэміі
1 2 3 4      Наступная