У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Фота | V Усебеларускі народны сход: форум пяцігоддзя ў Мінску

V Усебеларускі народны сход: форум пяцігоддзя адкрыўся ў Мінску

V Усебеларускі народны сход: форум пяцігоддзя адкрыўся ў Мінску
22 Чэр 2016

Галоўная грамадска-палітычная падзея 2016 года – V Усебеларускі народны сход адкрыўся ў Вялікай зале Палаца Рэспублікі. На ўсенародны форум пяцігоддзя ў Мінску сабраліся дэлегаты ад кожнага рэгіёна краіны – аўтарытэтныя кіраўнікі ўсіх узроўняў, спецыялісты, якія прадстаўляюць розныя прафесіі, галіны эканомікі і сацыяльнай сферы, вядомыя грамадскія дзеячы і маладзёжныя лідары… Акрамя таго, у ліку запрошаных – замежныя госці: прадстаўнікі беларускіх дыяспар, міжнародных арганізацый і інтэграцыйных аб'яднанняў, кіраўнікі дыпламатычных місій...

У насычаным раскладзе двух дзён форуму – падвядзенне ключавых вынікаў развіцця краіны за папярэдняе пяцігоддзе і абмеркаванне стратэгічных задач на будучыню. Напярэдадні Усенароднага сходу быў апублікаваны праект Асноўных палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016-2020 гады. Маштабны план абазначыў прыярытэты Беларусі ва ўнутранай і знешняй палітыцы, кропкі росту эканомікі, сацыяльныя арыенціры – усе гэтыя тэмы будуць абмеркаваны на падагульняючым народным вечы.

V Усебеларускі народны сход: форум пяцігоддзя адкрыўся ў Мінску
Дэлегаты V Усебеларускага народнага сходу ўсклалі кветкі да манумента Перамогі ў Мінску
Усенародны форум сабраў у Мінску 2,5 тысячы дэлегатаў з усіх рэгіёнаў краіны
2,500 delegates from all regions of the country have gathered in Minsk for the national forum
Удзельнікі Усебеларускага народнага сходу
1 2 3 4 5  [6..9]      Наступная