Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Беларуская АЭС: хроніка будаўніцтва

Беларуская АЭС: хроніка будаўніцтва

Беларуская АЭС: хроніка будаўніцтва
4 Aug 2015

У наваколлі горада Астраўца Гродзенскай вобласці прадаўжаецца будаўніцтва самага маштабнага энергетычнага аб'екта краіны. Капсула з пасланнем будучым пакаленням на пляцоўцы першай беларускай АЭС была закладзена ў жніўні 2012 года. У лістападзе 2013-га – пасле завяршэння адказнага этапу падрыхтоўчых работ – пачалося будаўніцтва на першым энергаблоку, а ў красавіку 2014-га – дадзены старт актыўнай фазе на другім.

З кожным днём збудаванні будучай АЭС набываюць абрысы 3D-мадэлі станцыі і яе выяў, якія – разам з самай поўнай інфармацыяй – жадаючыя з любой кропкі планеты могуць убачыць на сайце БелАЭС і старонках спецыяльнага інтэрнэт-праекта "Атамная энергетыка ў Беларусі і свеце". Акрамя таго, у самім горадзе энергетыкаў Астраўцы і сталічным Мінску дзейнічаюць буйныя інфацэнтры па атамнай энергіі, дзе прадстаўлены падрабязныя звесткі аб уладкаванні і прынцыпах дзеяння сучаснай АЭС, стратэгіі абыходжання з радыеактыўнымі адходамі, асаблівасцях сістэм бяспекі, падрыхтоўцы спецыялістаў для АЭС. Рэалізуючы нацыянальную ядзерна-энергетычную праграму і ўзводзячы сваю першую атамную станцыю, Беларусь на ўсіх этапах цесна супрацоўнічае з МАГАТЭ.

Беларуская атамная станцыя будуецца па расійскім праекце "АЭС-2006" з вода-вадзянымі энергетычнымі рэактарамі (ВВЭР) пакалення "тры плюс". Яна будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1194) МВт.

Сёння ўзвядзенне асноўных аб'ектаў станцыі і дапаможных карпусоў ідзе па графіку – у аптымальным тэмпе для забеспячэння якасці і бяспекі такіх збудаванняў. Згодна з асаблівасцямі канструкцыі і таўшчынёй сцен-абалонак, энергаблокі Беларускай АЭС будуць абаронены ад усіх магчымых прыродных катаклізмаў і надзвычайных сітуацый, у ліку якіх нават гіпатэтычнае падзенне авіялайнера.

З пачатку работ на Астравецкай пляцоўцы ўжо выкарыстана 68,4 тыс. тон арматуры і 456,3 тыс. куб.м бетону. Сёння тут працуюць амаль 4,5 тыс. чалавек, пры гэтым 85 працэнтаў работ выконваюць беларускія спецыялісты. У летні сезон на аб'ект прыязджаюць і студэнцкія атрады, паколькі станцыя ў Астраўцы аб'яўлена Усебеларускай маладзёжнай будоўляй.

Па планах, да канца года паблізу ад станцыі будзе адкрыты ее "клон" – вучэбна-трэніровачны цэнтр з абсалютна ідэнтычным абсталяваннем для кіравання будучай АЭС. І ўжо ў 2015-м на пляцоўку павінен паступіць корпус рэактара, які вырабляецца ў расійскім Валгадонску.

Першы энергаблок БелАЭС будзе здадзены ў эксплуатацыю ў лістападзе 2018 года, другі – у сярэдзіне 2020-га.

Хроніка ўзвядзення самага значнага і адказнага аб'екта ў гісторыі энергетыкі Беларусі – у фотакадрах, якія паказваюць этапы будаўніцтва апошніх гадоў… 

Беларуская АЭС: хроніка будаўніцтва
Будаўніцтва Беларускай АЭС ідзе ў адпаведнасці з графікам
Будаўніцтва Беларускай АЭС
Будаўніцтва Беларускай АЭС
Будаўніцтва Беларускай АЭС ідзе ў адпаведнасці з графікам
1 2      Наступная