Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Фота | Новы Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адкрыўся ў Мінску

Новы Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адкрыўся ў Мінску

Новы Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адкрыўся ў Мінску
2 Ліп 2014

Сёння – напярэдадні Дня Незалежнасці Беларусі – у Мінску ўрачыста адкрыўся абноўлены Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Менавіта ў беларускай сталіцы яшчэ ў 1944-м з'явіўся першы ў СССР і ў свеце музей, прысвечаны самай кровапралітнай вайне ў гісторыі ХХ стагоддзя. Новы будынак, узведзены на праспекце Пераможцаў побач са стэлай "Мінск – горад-герой" і музейна-паркавым комплексам "Перамога", дзе па традыцыі праходзяць ваенныя парады і святочныя дэманстрацыі, ужо стаў адным з самых сімвалічных месцаў Мінска. Адзінаццаць зіхатлівых "прамянёў" з нержавеючай сталі на яго фасадзе сімвалізуюць салют Перамогі і 1100 трагічных дзён гітлераўскай акупацыі Беларусі.

У юбілейны год 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў абноўлены музей адкрылі прэзідэнты Беларусі і Расіі – Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін.

Новы Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адкрыўся ў Мінску
Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску
Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску
Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску
Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску
1 2 3 4      Наступная