У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Фота | Міжнародны вішнёвы фестываль у горадзе Глыбокае

Міжнародны вішнёвы фестываль-2017

Міжнародны вішнёвы фестываль-2017
21 Ліп 2017

Утульны горад-сад, "вішнёвая сталіца" Беларусі Глыбокае зноў прымае гасцей. У гэтым годзе яго знакаміты фестываль-брэнд адзначае першы юбілей – пяцігоддзе – і ўжо не толькі ў статусе самага сакавітага, духмянага і музычнага, але і міжнароднага. На вішнёвае свята-2017 прыехалі афіцыйныя дэлегацыі з 8 краін: Германіі, Грузіі, Ізраіля, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі і Францыі. І, зразумела, усе жыхары Глыбокага і госці са многіх гарадоў Беларусі ўключыліся ў пяцідзённы фестывальны марафон, прысвечаны вішні, творчасці, дружбе і любові да родных мясцін.

Напэўна, менавіта аб гэтым мог марыць і знакаміты селекцыянер Баляслаў Лапыр, які ў пачатку мінулага стагоддзя вывеў уласныя зімаўстойлівыя сарты – гібрыды вішні і чарэшні з салодкімі, сакавітымі, вялікімі пладамі і шчодра дзяліўся імі з жыхарамі. Сёння вішнёвыя дрэвы тут растуць літаральна каля кожнага дома, а пяць гадоў таму ў наваколлі горада заклалі малады сад з 1414 дрэў у гонар года першага згадвання Глыбокага ў летапісах. І ўжо згодна з новай традыцыяй да кожнага фестывалю Глыбокае сустракае гасцей змяненнямі – абнаўленнем інфраструктуры і свежымі ідэямі для турыстаў. Напрыклад, да цяперашняга форуму горад упрыгожылі дэкаратыўныя паказальнікі, вулічныя гадзіннікі, у планах кіраўніцтва на будучыню – карцінная галерэя і ўласны летні амфітэатр.

У праграме V Вішнёвага фестывалю – дзясяткі падзей: выстава-кірмаш работ народных майстроў "Вішнёвы кiрмаш", этнавечарына "У вiшнёвым садзе", дэфіле народнага адзення "Па слядах часу", этнадыскатэка "У крузе сяброў", вялікае святочнае шэсце з удзелам Вішнёвай Каралевы, адкрыццё дэкаратыўна-мастацкай кампазіцыі "Дружба народаў", агляд-конкурс падворкаў, урачыстае "Вішнёвае вяселле", конкурс баяністаў і шмат іншага…

Лепшыя "вішнёвыя" кадры – у фотарэпартажы з Глыбокага...

Госці з розных краін прыехалі на "Вішнёвы фестываль" у Глыбокае
Міжнародны вішнёвы фестываль у Глыбокім
Вішнёвы фестываль-2017 у горадзе Глыбокае
Вішнёвы фестываль-2017 у горадзе Глыбокае
Славутасць, якую палюбілі гараджане і турысты – скульптура "Глыбоцкая вішня" ў цэнтры горада
1 2 3 4 5  [6..6]      Наступная