У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | I Мінскі міжнародны фестываль цыркавога мастацтва

I Мінскі міжнародны фестываль цыркавога мастацтва

I Мінскі міжнародны фестываль цыркавога мастацтва
25 Врс 2017

Мінскі міжнародны фестываль цыркавога мастацтва ўпершыню сабраў 21 – 24 верасня на сталічнай арэне больш за 100 артыстаў з 16 краін свету, якія на працягу трох дзён змагаліся за галоўныя прызы – Гран-пры, золата, серабро, бронзу - і, бадай, адну з самых дарагіх узнагарод – прызнанне гледачоў. У склад журы ўвайшлі прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага цырка і самыя аўтарытэтныя замежныя эксперты і арганізатары фестываляў – Жасмін Страга з Аўстраліі, Жэніс Матабаш з Іспаніі, Пітэр Фекеце з Венгрыі, Барыс Фядотаў з Расіі і Цьеры Фееры з Францыі, а таксама народны артыст Расіі Мсціслаў Запашны, генеральны дырэктар "Расдзяржцырка" Дзмітрый Іваноў, дырэктар Нацыянальнага цырка Украіны Людміла Шаўчэнка, дырэктар цырка на Цвятным бульвары Максім Нікулін і, вядома, віцэ-прэзідэнт міжнароднага цыркавога фестывалю ў Монтэ-Карла Урс Піліц.

Па выніках цыркавога фестывалю залатыя ўзнагароды ўручаны акрабатам-вальтыжорам "Людзі ў чорным" пад кіраўніцтвам Уладзіміра Вавілава (Расія) і камандзе артыстаў з КНДР. Сярэбраных узнагарод удастоены таксама два нумары – расійскі "Арыгінальныя акрабаты на двайной палцы" пад кіраўніцтвам Ільі Цюфяева (Расія) і беларускі "Паветраныя гімнасты на палотнах" (Вераніка Рыбчонак, Максім Вінаградаў). Бронзавыя ўзнагароды – "Свабодны дрот" Зу Х'ен Нгуен Зі (В'етнам) і "Паветраны гімнаст "Фенікс" Джэк Даўсен (Аўстралія). Прыза глядацкіх сімпатый удастоены атракцыён "Нубійскiя львы і бенгальскія тыгры" пад кіраўніцтвам Хамады Куты з Егіпта. У праграму падагульняючага гала-шоу ўвайшлі 25 самых відовішчных нумароў з усіх конкурсных выступленняў, прадстаўленых на суд прафесійнага журы. А ўжо сёння жыхары і госці сталіцы могуць убачыць нумары прызёраў і лаўрэатаў фестывалю ў новым шоу "Зоркі запальваюць", якое "атрымала прапіску" на галоўнай арэне краіны па 15 снежня...

I Мінскі міжнародны фестываль цыркавога мастацтва
Міжнародны фестываль цыркавога мастацтва ў Мінску
Міжнародны фестываль цыркавога мастацтва ў Мінску
Міжнародны фестываль цыркавога мастацтва ў Мінску
Міжнародны фестываль цыркавога мастацтва ў Мінску
1 2 3 4 5      Наступная