У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Фота | Дзень беларускага пісьменства ў Быхаве

Дзень беларускага пісьменства ў Быхаве

Дзень беларускага пісьменства ў Быхаве
2 Врс 2013

Сталіцай ХХ Дня беларускага пісьменства 1 верасня стаў адзін з старажытных цэнтраў культуры Беларусі – горад Быхаў, якім стагоддзі таму валодаў легендарны канцлер ВКЛ Леў Сапега. На юбілейнае свята Слова, якое сімвалічна супала з Днём ведаў, сабраліся тысячы гасцей з Беларусі і замежжа. У праграме – дзясяткі мерапрыемстваў: канферэнцыі і літаратурныя чытанні, сустрэчы з празаікамі, паэтамі і журналістамі, кніжныя выстаўкі і прэзентацыі СМІ, уручэнне ўзнагарод "Залаты Купідон" пераможцам Рэспубліканскага конкурсу. У гістарычным цэнтры Быхава з'явілася cкульптурная кампазіцыя "Баркулабаўскі летапіс": на адной "старонцы" вялізнай бронзавай кнігі – абраз Божай Маці Баркалабаўскай, на другой – фрагмент выдатнага помніка беларускага пісьменства XVII стагоддзя. Да юбілейнага свята ў горадзе адкрыліся абноўленыя цэнтр культуры, кінатэатр, фізкультурна-аздараўленчы цэнтр, чыгуначная і аўтобусная станцыі. А галоўнае, госці ўбачылі, як адраджаецца ўнікальны помнік гісторыі і архітэктуры – Быхаўскі замак, рэстаўрацыя якога завершыцца ў 2018 годзе. У Дзень пісьменства дзве адноўленыя вежы прымалі выстаўку старадаўніх артэфактаў, а ў двары замка прайшлі рыцарскія баі.

Дзень беларускага пісьменства ў Быхаве
Дзень беларускага пісьменства ў Быхаве
Дзень беларускага пісьменства ў Быхаве
Дзень беларускага пісьменства ў Быхаве
Дзень беларускага пісьменства ў Быхаве
1 2      Наступная