У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Фота | Дзень беларускага пісьменства ў Рагачове

Дзень беларускага пісьменства ў Рагачове

Дзень беларускага пісьменства ў Рагачове
4 Врс 2016

Вельмі багатая праграма міжнароднага фармату, рэдкае супадзенне юбілеяў класікаў нацыянальнай літаратуры, адкрыццё першага ў горадзе і ва ўсім рэгіёне Дома кнігі, больш за 12 тысяч гасцей з Беларусі і іншых дзяржаў свету, у тым ліку ўпершыню – удзел дэлегацыі беларускіх дыяспар з 19 краін… Усё гэта – Дзень беларускага пісьменства-2016, сталіцай якога ў Год культуры стаў старажытны і прыкметна абноўлены да свята нацыянальнага слова горад Рагачоў.

Пісьменнікі, журналісты, выдаўцы, дзеячы культуры і мастацтва, народныя майстры і ўсе жадаючыя прыехалі ў Рагачоў, дзе практычна ў рэжыме нон-стоп на працягу трох дзён праходзілі мерапрыемствы форуму пісьменства. Сярод найбольш яркіх – фестываль кнігі і прэсы, адкрыццё пастаяннай выставы "Па-сапраўднаму народны" аб жыцці Андрэя Макаёнка, "Славянскія літаратурныя Дажынкі-2016", тэлемост з гарадамі-пабрацімамі Рагачова, спектакль "Пясняр" Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага, прысвечаны Уладзіміру Мулявіну… І, вядома, на ўсіх пляцоўках гучалі імёны і лепшыя творы знакамітых літаратараў, на юбілеі якіх так багаты 2016-ы год: Івана Мележа, Івана Шамякіна, Максіма Багдановіча, Кандрата Крапівы, Цёткі, ураджэнца Рагачоўскага раёна драматурга Андрэя Макаёнка…

Міжнародны круглы стол "Сугучча: Слова Скарыны ў сучасным свеце"
Міжнародны круглы стол "Сугучча: Слова Скарыны ў сучасным свеце"
Міжнародныя Капланаўскія чытанні ў Рагачове
Міжнародныя Капланаўскія чытанні ў Рагачове
Конкурс юных чытальнікаў "Жывая класіка" на Дні беларускага пісьменства
1 2 3 4      Наступная