У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Фота | БРЭНДЫ БЕЛАРУСІ: кампанія дзіцячых цацак "Палессе"

БРЭНДЫ БЕЛАРУСІ: кампанія дзіцячых цацак "Палессе"

БРЭНДЫ БЕЛАРУСІ: кампанія дзіцячых цацак
24 Лют 2017

Тут выпускаюць дзясяткі мадэлей аўтамабіляў, трактароў і спецтэхнікі, веласіпеды і квадрацыклы, будаўнічую цэглу, блокі і хітрамудрыя канструктарскія элементы, мэблю і прадметы  інтэр'еру для міні-кватэр, посуд і "прадукты харчавання", цэлыя комплексы для цікавага жыцця. Дзіцячага! Толькі ўсё – у мініяцюры, з якаснага экалагічнага пластыку, а галоўнае, у пастаянным пошуку новых гульнявых і дызайнерскіх ідэй.

Менш як за 20 гадоў кампанія дзіцячых цацак з горада Кобрына на беларускім Палессі ператварылася ў вядомы брэнд, які заваяваў дзяцей і бацькоў з многіх краін свету. Дарэчы, у 2016-м цацкі "Палессе" пачалі пастаўляць на новы рынак - у Японію (у Токіа адкрыўся фірменны магазін), а дзіцячая бетонамяшалка Construct з Кобрына была прызнана цацкай года ў Польшчы.

Сёння "Палессе", якое было заснавана ў 1998-м невялікай камандай энтузіястаў і пачало бізнес з рознакаляровай пірамідкі для малышоў на ручным выдзіманым станку, – буйнейшы вытворца дзіцячых цацак не толькі ў Беларусі, але і на прасторы СНД, адзін з лідараў у Еўропе. У кампаніі працуюць амаль 3 тысячы чалавек, прадпрыемства за суткі перапрацоўвае звыш 25 тон сыравіны, а геаграфія паставак ахоплівае больш за 50 краін на розных кантынентах.

Прагулка па цэхах фабрыкі "Палессе" і сакрэты вытворчасці фірменных цацак з Кобрына – у рэпартажы…

СТАА "ВП Палессе" – буйнейшы ў Беларусі і СНД вытворца пластмасавых цацак
Вытворчасць цацак на прадпрыемстве "Палессе"
"Вырошчванне" мадэлі цацкі на 3D-прынтары
"Вырошчванне" мадэлі цацкі на 3D-прынтары
Вытворчы цэх
1 2 3 4      Наступная