VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

11 Май 2016

ХХ Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМІ ў Беларусі" адкрываецца сёння ў Мінску

ХХ Міжнародная спецыялізаваная выстаўка

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ХХ Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМI ў Беларусі" адкрываецца сёння ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі.

У юбілейнай выстаўцы "СМІ ў Беларусі", якая пройдзе ўпершыню ў выставачным павільёне па праспекце Пераможцаў, 14, прымуць удзел нацыянальныя тэлеканалы, інфармацыйныя агенцтвы, вядучыя дзяржаўныя рэспубліканскія масава-палітычныя выданні, рэгіянальныя СМІ, галіновыя выданні, адукацыйныя і дзіцячыя выданні, літаратурна-мастацкія і культуралагічныя выданні, FM-станцыі, дыпламатычныя прадстаўніцтвы ў Беларусі, прадстаўнікі СМІ рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі, Саюзнай дзяржавы, краін СНД, Кітая, Венесуэлы, Кубы, іншых краін, а таксама недзяржаўныя СМІ.

ХХ Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМI ў Беларусі", якая пройдзе па 14 мая, прадэманструе гісторыю развіцця СМІ ў Беларусі на прыкладах старэйшых беларускіх выданняў, а таксама прадставіць новыя камунікацыйныя тэхналогіі, шляхі распаўсюджвання разнапланавай, якаснай, а галоўнае аператыўнай інфармацыі праз усе даступныя каналы камунікацыі, у першую чаргу мультымедыйныя.

Па традыцыі выстаўка "СМІ ў Беларусі" становіцца пляцоўкай для абмеркавання стану і развіцця беларускага інфармацыйнага поля і планавання на будучае. У праграме выстаўкі - круглыя сталы, семінары і майстар-класы з удзелам вядучых журналістаў і медыяспецыялістаў з Беларусі і Расіі.

У першы дзень работы выстаўкі будуць уручаны ўзнагароды XІI Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі "Залатая Літара".

У гэтыя ж дні, 11-14 мая, пройдзе ХI Беларускі міжнародны медыяфорум "Партнёрства ў імя будучыні". Да ўдзелу ў медыяфоруме запрошаны кіраўнікі СМІ, вядомыя палітолагі, эксперты краін СНД, блізкага і далёкага замежжа. Госці прымуць удзел і ў мерапрыемствах выстаўкі "СМІ ў Беларусі".

Інфаграфiка. СМІ БеларусіАрганізатары ХХ Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "СМI ў Беларусі" - Міністэрства інфармацыі, НВЦ "БелЭкспа" пры падтрымцы Мінгарвыканкама, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, Саюза выдаўцоў і распаўсюджвальнікаў друку, РУП "Дом прэсы", ГА "Беларускі саюз журналістаў".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход