Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

15 Jan 2016

Спадарожнік "Белінтэрсат-1" запушчаны з касмадрома ў Кітаі

Спадарожнік "Белінтэрсат-1" запушчаны з касмадрома ў Кітаі15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З кітайскага касмадрома "Січан" запушчаны беларускі тэлекамунікацыйны спадарожнік "Белінтэрсат-1", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на nasaspaceflight.com.

Сатэліт разлічаны на перадачу тэлевізійнага і радыёсігналу, а таксама забеспячэнне доступу ў інтэрнэт. "Белінтэрсат-1" разлічаны на 15 гадоў работы.

Спадарожнік "Белінтэрсат-1" запушчаны з касмадрома ў КітаіСпадарожнік спраектаваны і пабудаваны кампаніяй Кітайскай аэракасмічнай навукі і тэхнікі. Яго памеры супастаўныя з легкавым аўтамабілем, вага - больш за 5,2 т. У "Белінтэрсат-1" ёсць сонечная батарэя з даўжынёй крылаў 22 м у раскладзеным выглядзе.

Спадарожнік "Белінтэрсат-1" запушчаны з касмадрома ў КітаіПраект з'яўляецца экспартна арыентаваным, разлічаным на максімальны продаж рэсурсу спадарожніка спажыўцам. Заказчыкам будзе прапанавана ў тым ліку стварэнне ўласных карпаратыўных сетак сувязі з выкарыстаннем спадарожніка.

Прэзідэнт Беларусі і Старшыня КНР абмяняліся віншаваннямі ў сувязі з паспяховым запускам спадарожніка "Белінтэрсат-1"

Лукашэнка: Паспяховы запуск з кітайскага касмадрома спадарожніка "Белінтэрсат-1" - вынік шматгадовага супрацоўніцтва Беларусі і КНР

Сі Цзіньпін: "Белінтэрсат-1" стаў важным вынікам беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння ў развіцці космасу

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі