Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

21 Стд 2017

Пуцёўку на "Еўрабачанне-2017" ад Беларусі выйграла група NAVIBAND

Пуцёўку на

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пуцёўку на "Еўрабачанне-2017" ад Беларусі выйграла група NAVIBAND, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА па выніках фіналу нацыянальнага адбору на міжнародны конкурс песні.

Па выніках галасавання гледачоў і журы каманда стала лепшай.

Пуцёўку на "Еўрабачанне-2017" ад Беларусі выйграла група NAVIBANDПасля агучвання вынікаў галасавання гледачоў музыканты аказаліся не ў лідарах, але журы паставіла NAVIBAND самы высокі бал (12), што зрабіла групу пераможцамі. Арцём Лук'яненка і Ксенія Жук выканалі песню "Гісторыя майго жыцця" на беларускай мове. Аўтар песні - Арцём Лук'яненка.

Пуцёўку на "Еўрабачанне-2017" ад Беларусі выйграла група NAVIBANDПрымаючы дыплом пераможцы адбору на "Еўрабачанне-2017", Ксенія Жук не змагла стрымаць слёз радасці.

Пуцёўку на "Еўрабачанне-2017" ад Беларусі выйграла група NAVIBANDМузыканты ўдзельнічалі ў фінале адбору з беларускамоўнай песняй другі раз. Артысты лічаць, што сёння - самы час праспяваць на "Еўрабачанні" па-беларуску.

Пуцёўку на "Еўрабачанне-2017" ад Беларусі выйграла група NAVIBANDУ дзень фіналу артысты выпусцілі трэці за сваё нядоўгае творчае жыццё альбом. Альбом "Ілюмінацыя" даступны ў інтэрнэце з 20 студзеня, а прэзентуюць артысты яго на канцэрце 14 лютага ў Мінску. Калектыву крыху больш за тры гады, але музыканты ўжо маюць вялікую армію паклоннікаў і шчыльны гастрольны графік.

Група NAVIBAND - афіцыйны прадстаўнік Беларусі на "Еўрабачанні-2017" у Кіеве (Украіна) вызначаны ў час трансляцыі фіналу галасаваннем тэлегледачоў і прафесійнага журы па формуле 50x50.

Усяго 13 фіналістаў конкурсу прадставілі ў фінале свае кампазіцыі

Пуцёўку на "Еўрабачанне-2017" ад Беларусі выйграла група NAVIBANDМіжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2017" пройдзе ў маі ў сталіцы Украіны Кіеве.

Арганізацыю нацыянальнага адборачнага тура і далейшую падрыхтоўку беларускага ўдзельніка да міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" ажыццяўляе Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў Беларусі член Еўрапейскага вяшчальнага саюза.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс