Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

13 Jul 2017

Прэзідэнт Беларусі ўручыў Тамары Гвердцытэлі ўзнагароду "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення"

Прэзідэнт Беларусі ўручыў Тамары Гвердцытэлі ўзнагароду

13 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстым адкрыцці XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" ўручыў спецыяльную ўзнагароду "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення" народнай артыстцы Грузіі і Расіі Тамары Гвердцытэлі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Тамара Гвердцытэлі выказала словы ўдзячнасці кіраўніку дзяржавы. "Я не магу скрыць радасць і хваляванне. Вялікі гонар вы мне аказалі. Вы з'яўляецеся гарантам міру і ўзаемаразумення. Тут у Віцебску прайшлі мае першыя канцэрты з месье Мішэлем Легранам, тут шмат гадоў мы працавалі з беларускімі, украінскімі, польскімі і іншымі сябрамі. Я ўдзячна вам усім. Аляксандр Рыгоравіч, дзякуй! Лёс мне падарыў любоў беларускага народа, і гэта любоў узаемная. Я вас люблю, дзякуй вялікі за такі гонар", - сказала спявачка.

Прэзідэнт Беларусі ўручыў Тамары Гвердцытэлі ўзнагароду "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення"

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі