13 красавіка, Стамбул /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Турцыю, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Як паведамлялася, плануецца, што 14 красавіка ў Стамбуле кіраўнік беларускай дзяржавы прыме ўдзел у саміце Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва, які пройдзе пад дэвізам "Адзінства і салідарнасць у імя справядлівасці і міру". Чакаецца, што ў час мерапрыемства Прэзідэнт Беларусі выступіць з прамовай.
Праграмай рабочага візіту таксама прадугледжаны шэраг двухбаковых сустрэч і перагавораў з лідарамі замежных краін.
Арганізацыя ісламскага супрацоўніцтва - міжнародная арганізацыя, у склад якой уваходзяць больш за 50 краін з насельніцтвам 1 млрд чалавек. Беларусь і АІС маюць у многім супадаючыя падыходы і прыярытэты на міжнароднай арэне, у першую чаргу ў такіх сферах, як сямейныя каштоўнасці, рэлігійная талерантнасць, устойлівае развіццё, правы чалавека.