Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

21 Кст 2016

Новы лагатып ЕАК прадстаўлены ў Мінску

Новы лагатып ЕАК прадстаўлены ў Мінску

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы лагатып Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕАК) прадстаўлены ў Мінску ў час урачыстага прыёму ў атэлі "Марыёт", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Прадстаўнікі кожнай з 50 дэлегацый, якія прыбылі на 45-ю Генеральную асамблею ЕАК, атрымалі канверты з фрагментамі новага лагатыпа арганізацыі. У час прыёму часткі эмблемы былі прымацаваны на магнітную дошку, утварыўшы цэласны відарыс.

"Пры рабоце над новым лагатыпам мелі на мэце не проста змяніць эмблему, а прадставіць у новым лагатыпе новы погляд на развіццё алімпійскага руху з боку ЕАК", - адзначыў генеральны сакратар арганізацыі Рафаэле Паньёцы.

Новы лагатып ЕАК прадстаўлены ў МінскуГенеральная асамблея Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў пройдзе ў Мінску з 20 па 22 кастрычніка. У першы дзень адбылося пасяджэнне Выканаўчага камітэта ЕАК і прэзентацыя новага лагатыпа асацыяцыі. Асноўныя мерапрыемствы пройдуць у штаб-кватэры НАК Беларусі ў Зале алімпійскай славы 21-22 кастрычніка. Сёння ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета адбудзецца ўрачысты вечар, прысвечаны 25-годдзю з моманту заснавання Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі. На мерапрыемства будуць запрошаны чэмпіёны і прызёры Алімпійскіх гульняў, трэнеры і спецыялісты, знакамітыя спартсмены, дэлегаты і госці Генасамблеі.

Новы лагатып ЕАК прадстаўлены ў МінскуДля асвятлення работы 45-й Генеральнай асамблеі ЕАК акрэдытавана больш за 80 беларускіх і 20 замежных прадстаўнікоў СМІ, якія ў ліку іншых прадстаўляюць інфармацыйныя агенцтвы "Асашыэйтэд Прэс", "Рэйтэр", МІА "Расія сёння", нямецкі тэлеканал WDR. Лагатыпам 45-й Генасамблеі ЕАК у Мінску з'яўляецца стылізаваны пад інкрустацыю саломкай беларускі васілёк.

У мінулым годзе падвядзенне вынікаў Еўрапейскай асацыяцыі ЕАК адбылося ў Празе.Новы лагатып ЕАК прадстаўлены ў МінскуНовы лагатып ЕАК прадстаўлены ў Мінску

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс