У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

12 Снж 2011

Нясвіж стаў культурнай сталіцай Беларусі 2012 года

Нясвіж стаў культурнай сталіцай Беларусі 2012 года
 12 снежня, Гомель /Таццяна Болгава - БЕЛТА/. Нясвіж стаў культурнай сталіцай Беларусі 2012 года. 11 снежня ў горадзе над Сожам прайшла ўрачыстая цырымонія перадачы эстафеты Нясвіжу ад культурнай сталіцы краіны 2011 года - Гомеля, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У ліку ганаровых гасцей мерапрыемства - прадстаўнікі выканаўчай дырэкцыі Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў СНД, міністэрстваў культуры і інфармацыі Беларусі, заслужаныя дзеячы культуры і мастацтва краіны.

Намеснік міністра культуры Тадэвуш Стружэцкі ў размове з карэспандэнтам БЕЛТА паведаміў, што ў культурнай сталіцы Беларусі і СНД 2011 года праведзена больш як 220 выставак, канцэртаў, акцый абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў.

"Безумоўна, гэты праект за час яго правядзення ў Гомелі значна пашырыўся і ўзбагаціўся. Кожнаму новаму гораду, які атрымае статус культурнай сталіцы, будзе больш складана яго рэалізаваць, паколькі цяпер узята вельмі высокая планка. Нясвіжу пацвердзіць гэты статус будзе няпроста, паколькі ён не мае такіх вялікіх канцэртных залаў, як Гомель і, магчыма, узнікнуць пытанні, дзе і як паказаць вядучыя творчыя калектывы краіны. Асноўная задача Нясвіжа - максімальна прыцягнуць турыстычны патэнцыял горада і даць магчымасць мясцовым жыхарам сустрэцца з высокім мастацтвам. Думаю, што Нясвіжскі палац стане адной з галоўных канцэртных пляцовак культурнай сталіцы 2012 года, куды будуць прыязджаць людзі з іншых гарадоў Беларусі, а таксама замежныя турысты", - адзначыў намеснік міністра.

У ліку асноўных мерапрыемстваў 2012 года Тадэвуш Стружэцкі назваў фестываль "Музы Нясвіжа", оперныя і балетныя вечары ў Нясвіжскім палацы і адкрыццё палацавага комплексу Радзівілаў.

Госці азнаёміліся з выстаўкамі абласнога цэнтра народнай творчасці, палаца Румянцавых-Паскевічаў, Гомельскага дзяржаўнага мастацкага каледжа, якія разгарнуліся ў фае культурна-спартыўнага комплексу Гомельскага аддзялення беларускай чыгункі. Святочную праграму прадоўжылі канцэрт з удзелам творчых калектываў абласнога цэнтра і выступленні салістаў вядучых маскоўскіх оперных тэатраў па арт-праекту "Тэнары ХХІ стагоддзя".

Старт акцыі "Культурная сталіца Беларусі" дадзены ў пачатку 2010 года. Яна прызначана зрабіць даступнымі лепшыя дасягненні нацыянальнай культуры жыхарам усіх гарадоў і рэгіёнаў Беларусі, садзейнічае актывізацыі дзейнасці рэгіянальных устаноў культуры і мясцовых улад, павялічваецца прыток турыстаў. На працягу года культурную сталіцу наведваюць прафесійныя танцавальныя, музычныя, харэаграфічныя калектывы. Першай культурнай сталіцай краіны стаў Полацк, у 2011 годзе эстафету прыняў Гомель.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс